Самастойная работа. 7 клас. Памятка па тэме “Злучнік”.


Выкарыстоўваючы падручнік, скласці памятку па тэме “Злучнік”

 

1. Што такое злучнік?

2. Роля злучніка ў мове

3. Граматычныя формы, сінтаксічная роля,стылістычная афарбоўка

4. Падзел злучнікаў па складзе

5. Спосабы ўжывання

6. Падзел злучнікаў па значэнні — (выпісаць)

7. Графічнае выдзяленне ў сказе.

8. Знакі прыпынку

 

Дадатковыя заданні

 

Чым адрозніваюцца падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных? Вызнач правільны адказ:

 

1. падпарадкавальныя злучнікі звязваюць часткі сказа, у якіх адна з іх залежыць ад другой;

2. падпарадкавальныя злучнікі звязваюць словы ў словазлучэнні;

3. падпарадкавальныя злучнікі звязваюць аднародныя члены сказа;

4. падпарадкавальныя злучнікі звязваюць раўнапраўныя па сэнсе часткі сказа.

 

Якія адносіны паміж часткамі сказа афармляе злучнік “пасля таго як”?

 

Пасля таго як Насця выйшла, у пакоі настала цішыня.

1. умоўныя

2. часавыя

3. мэтавыя

4. прычынныя

 

Вызначы сказ са злучальным злучнікам. Пастаў, дзе трэба, коскі.

 

1. Прачнуўшыся раніцаю даволі позна я ўбачыў што бура сціхла.

2. Вунь відаць на снезе ці то воўчы ці то чый іншы след.

3. Туман не разыходзіўся бо не было ветру.

4. Здзіўляешся як хутка праляцелі гады.

 

Вызначы злучнікі ў сказах, дай ім характарыстыку.

 

1. Калі хлопчыкі і дзяўчынкі былі на экскурсіі, яны пабылі не толькі ў музеі, але і ў цырку, і ў тэатры.

2. Жыву і буду жыць ва ўсім, што вызначае праца: як я сябе аддам, так атрымаць павінен.

3. Ці то піла пяе над борам, ці то цягач які грыміць, каб пакаленні маладыя не мелі ні звяроў, ні дрэў, ні чысценькіх крыніц.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры