Нашы сябры

Сказы з аднароднымі членамі. Тэст. 8 клас. Частка 2


1. У якіх сказах падкрэсленыя словы не з’яўляюцца аднароднымі членамі?

а) Дождж імжыць, імжыць, імжыць.

б) Маці ўзяла ды засмяялася.

в) На дварэ сонца, мароз і вецер.

г) 3 узгорка ў лагчыну дарожка збягае.

д) Лес маўчыць глуха, занята, знямела.

ж) У тэты час аб Салаўі ні слуху ні духу не было. Ён прапаў.

Варыянты адказу:

1) а, в, д, ж; 2) а, б, г, ж; 3) а, б, в, ж; 4) а, в, д; 5) б, г, д; 6) а, в; 7) в, д; 8.) б, ж.

2. Злучнікі ды, якія звязваюць аднародныя члены, па значэнні падзяляюцца на спалучальныя і супраціўныя. У якіх сказах злучнік ды супраціўны?

а) Месяц свеціць, ды не грэе.

б) Напрасткі варона лятае, ды ніколі дома не бывае.

в) Ззаду засталіся прыгожыя палі, лугі ды лясы.

г) Лес застогне ўначы, ды ваўкі завыюць.

д) Маладыя пушыстыя елкі ды сосны ажыўляюць навакольную снежную бель вечназялёным убраннем.

е) Сады маладыя вайна пакасіла, ды толькі не скосіць народную сілу.

ж) Схлынуць гады, як за вадою, ды не растане праменьчык святла.

Варыянты адказу:

1) ва ўсіх сказах; 2) а, в, д, е; 3) б, в, е, ж; 4) б, г, ж; 5) а, б, в; 6) г, д, ж; 7) д, е, ж; 8.) а, б, е, ж; 9) б, в, г, д; 10) в, г, д.

3. У якіх сказах правільна падкрэслены памылкова ўжытыя азначэнні?

а) На сустрэчы з вучнямі нашай школы сваімі думкамі дзяліліся беларускія, украінскія і народныя пісьменнікі.

б) У магазіне прадавалі дзіцячы, мужчынскі, жаночы і гумавы абутак, што прывезлі ўчора з Мінска.

в) Чарга за дзявочай, хлапчуковай і зімовай вопраткай была вельмі вялікая.

г) Маці частавала дзяцей смачным малінавым, ягадным, ажынавым і бруснічным варэннем.

д) Сабраны багаты ўраджай яблык мы складвалі ў дубовыя, бярозавыя, драуляныя і сасновыя скрынкі.

г) На дварэ выразна было чуваць птушыныя, вераб’іныя, салаўіныя песні.

Варыянты адказу:

1) ва ўсіх выпадках; 2) а, б, в, д; 3) б, г, д, е; 4) в, г, д, е; 5) а, в, д; 6) б, г, е; 7) б, д, е; 8.) а, г, д.

4. Якія сказы маюць развітыя аднародныя члены?

а) Выглянула вясёлае, ласкавае сонца.

б) 3 былых гадоў, з далёкіх станцый я зноў вяртацца рад у наша даўняе юнацтва, у наш студэнцкі інтэрнат.

в) Чырвань то набракала крывёю, то рабілася цьмянай, то раптам успыхвала на ўсю шырыню водбліскам.

г) Я сам люблю прыход вясны, малочнае цвіценне вішань, і спеў драздоў, і шум лясны.

д) На дзядзінцы растуць высокія таполі, разложыстыя ліпы.

е) У хаце не было нікога: ні старых, ні малых.

Варыянты адказу:

1) усе сказы; 2) а, б, в, г; 3) в, г, д, е; 4) а, в, д; 5) б, г, е; 6) б, в, г, д; 7) а, е; 8.) в, г; 9) б, д; 10) б, в.

5. У якіх сказах аднародныя члены выражаны рознымі часцінамі мовы?

а) Цімошка пільна і з трывогаю пазіраў на кожную новую асобу.

б) Хата была не пабелена, з бёрнаў-круглякоў і падзелена на дзве хаты.

в) Старыя, высокія, з купатымі вярхамі асіны былі відаць аж з вёскі.

г) Густы і мокры вецер гоніць сырыя і цяжкія хмары.

д) Неба зноў ачысцілася ад цяжкіх хмар, паднялося над зямлёй, стала высокае.

Варыянты адказу:

1) а, д; 2) а, б, в, д; 3) б, в, г, д; 4) а, в, г, д; 5) а, в, д; 6) б, г; 7) а, г; 8.) ва ўсіх сказах.

6. Якія сказы адпавядаюць такой схеме: [Θ : О, О, О і О — …]

а) А на рабочым варштаце прылады: клешчы, жалеза, балты і ключы.

б) Усё: сена, жыта, ячмень і аўсы — звезена ў гумны.

в) Дзяцінства, маладосць, юнацтва і сілы — словам, усё аддавалася зямлі.

г) Усюды: на чыгунцы, у дэпо, на электрастанцыі — працуюць нашы людзі.

д) Асноўныя віды дрэў: сасна, бяроза, елка і дуб — растуць у нашых лясах.

е) Усюды чуецца жыццё, яго прасяг шырокі: дзе пруд, дзе гай, дзе азярцо — усё лагодзіць вока.

ж) Усё разам: і хаты, і поле, і дарога — чарнелі ад асенняй імглы і туману.

Варыянты адказу:

1) а, в, д, ж; 2) б, г, е, ж; 3) а, б, д, е; 4) а, д, е; 5) б, в, д; 6) а, г, ж; 7) б, д; 8.) а, в; 9) г, е; 10) в, ж.

7. Выберыце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

Хутка ўсё побач неба дарога і лес і луг усё патанула ў снежнай завірусе.

а) Хутка ўсё побач, неба, дарога і лес, і луг, усё патанула ў снежнай завірусе;

б) Хутка ўсё побач: неба, дарога, і лес, і луг, усё патанула ў снежнай завірусе;

в) Хутка ўсё побач: неба, дарога, і лес, і луг – усё патанула ў снежнай завірусе;

г) Хутка ўсё побач — неба, дарога і лес, і луг — усё патанула ў снежнай завірусе.

Варыянты адказу:

1) а; 2) б; 3) в; 4) г.

 

Адказы

1) 2; 2) 8; 3) 5; 4) 6; 5) 2; 6) 7; 7) 3.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?