Нашы сябры

Ступені параўнання прыслоўяў. Тэст. Варыянт I


1. Ад якіх прыметнікаў ўтвораны прыслоўі, што маюць формы ступеней параўнання? Выберыце правільны адказ.

а) прыналежных; б) якасных; в) адносных.

2. Пазначце прыслоўі, ад якіх можна ўтварыць формы ступеней параўнання.

а) увогуле, дакладна, трошкі, па-руску;

б) рэдка, там, дамоў, спрадвеку;

в) упустую, выключна, прыгожа, цалкам;

г) коратка, даверху, ясна, знянацку;

д) ледзь-ледзь, горача, раніцай, паблізу.

3. Прыслоўі якіх лексічных груп могуць утвараць формы ступеней параўнання? Выберыце правільны адказ.

а) прыслоўі месца; б) спосабу дзеяння; в) меры і ступені.

4. Назавіце нумары сказаў, у якіх ужыты формы ступеней параўнання прыслоўяў.

1) Зусім нечакана слава сама прыляцела ў Толевы рукі.

2) Ціха набліжаемся да дзеда, падыходзім бліжэй і бліжэй.

3) Пад поўдзень рыба пачала брацца горш.

4) Вераснёвае сонца не халоднымі прамянямі, а па-веснавому цёплымі і ласкавымі запаўняе праз вокны класны пакой.

5) Ля магілы бяроза расце, шэпча мамін наказ: «Сынку, помні: пі з крыніцы бацькоўскай часцей, і яна будзе чыстай і поўнай».

5. Якую форму прыслоўя з прапанаваных вы выберыце?

1) Адсюль з вышыні (далей, далёка-далёка, больш далека) адкрываліся вясновыя краявіды.

2) Чым (далека, далей, больш далека) ад дому, ад дакучлівай Каці, тым (спакойна, спакайней, найспакайней).

3) Міхаська прачнуўся сёння (рана, больш рана, раней), як заўсёды.

4) Зашавяліўся народ — троху з палягчэннем, што ўжо годзе чакаць, а (болей, найболей, многа) з трывогаю і няведаннем.

6. У якіх сказах ёсць парушэнні граматычных нормаў беларускай мовы ва ўжыванні ступеней параўнання прыслоўяў або прыметнікаў?

1) Рэчка, сажалка, рака добра знаюць шчупака. Ён плыве за ўсіх шпарчэй, рыбкам гора: не ўцячэш.

2) Бацька сказаў, што лесарубы атрымалі больш дасканалы інструмент — пілы з бензінавым рухавіком. Яны куды зручней за электрапілы.

3) …Праз якую гадзіну па вуліцы на луг ішла самая маладзейшая брыгада касцоў, якую ўзначальваў сівабароды Нупрэй.

4) Становяцца крылы сівей і сівей, адзін на далёкім узмежку начуе, і толькі бядуе стары салавей, што маці ніколі яго не пачуе.

5) Жывы народ, пакуль жывое слова. Не ўзняцца без яго вышэй травы.

7. У якіх сказах у формах ступеней параўнання ўжыты прэдыкатыўныя прыслоўі (прыслоўі стану)?

1) На нейкі час гэтую сумную панурасць развеялі байцы, што прыйшлі даглядаць коней, ад іх воклічаў і мітусні Макоўчыку стала весялей.

2) Ну, а калі дзень недалёка, то можна і пачакаць — нават калі рака і выйдзе з берага, удзень лягчэй будзе дайсці да ладу.

3) Выпраг коніка селянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы — горача стала яму.

4) Ды я — мужчына і хачу быць яшчэ большы і ўсё рабіць, каб маме было лягчэй.

5) Капітан уздыхнуў. Яму на хвіліну стала зайдросна.

8. Назавіце сказы, у якіх ўжыты словы з наступнымі граматычнымі прыметамі: нязменнае, абазначае прымету дзеяння (спосаб дзеяння), у сказе з’яўляецца акалічнасцю.

1) Андрэй выліў на сябе цэбар вады са студні, спехам паснедаў і пачаў грузіць на каляску сець, сцяблы, якар, кошык з правізіяй.

2) Скора ўсе яны ўжо ляжалі на сене, на дне чаўна, а Андрэй стырнаваў, седзячы на карме.

3) Пастух плыў за імі, стоячы ў чаўне.

4) Пахлі агуркі адмыслова: кропам, вішнёвым лісцем і сонечным днём.

5) Сум зваліўся так нечакана, што ён не паспеў падрыхтавацца.

 

Адказы

1.б; 2. а) дакладна, б) рэдка, в) прыгожа, г) коратка, ясна, д) горача; 3. б; 4. 2, 3, 5; 5. 1) далёка-далёка, 2) далей, спакайней, 3) раней, 4) найболей; 6. 2, 3, 4; 7. 1, 4; 8. 1, 4, 5.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?