Нашы сябры

Тэст. 7 клас. Прыслоўе як часціна мовы. Варыянт 2


1. У кожным радзе слоў падкрэсліце прыслоўі:

а) прыгажосць, прыгожы, упрыгожваюць, прыгожа, прыгажэць;

б) добры, дабрэць, дабрата, добра, па-добраму;

в) шчыраваць, шчыры, шчырасць, шчыра, шчыраванне;

г) спачуваць, спачувальна, спачуванне, спачуваючы;

д) спакойны, спакой, спакойна, спакайнець, заспакаенне;

е) людзі, людскасць, людны, па-людску, нелюдзімы.

2. Што абазначае прыслоўе? Выберыце правільны адказ.

а) прадмет;

б) дадатковае дзеянне;

в) прымету прадмета паводле дзеяння;

г) прымету дзеяння або прымету іншай прыметы ці прадмета.

3. Пазначце словазлучэнні, у якіх прыслоўе абазначае прымету іншай прыметы:

а) моўчкі пакланіцца; б) старанна дагледжаны; в) дом насупраць; г) проста прыгожы; д) радасна ўяўляць; е) спецыфічна беларускі.

4. Пазначце словазлучэнні «прыслоўе + назоўнік».

а) надзвычай сучасна; б) дарога дахаты; в) пабегчы нетаропка; г) вокны насупраць; д) рана ўстаць; е) штаны навыпуск.

5. 3 якімі часцінамі мовы могуць спалучацца прыслоўі ў словазлучэнні?

а) з дзеясловам і яго асобымі формамі; б) з прыслоўем; в) з прыметнікам; г) з лічэбнікам; д) з займеннікам; е) з назоўнікам.

6. У ролі якіх членаў сказа ўжыты прыслоўі у наступным сказе? Выберыце правільны адказ.

Ен толькі адзін мае гэткае права — адкрыць для машын шлях налева, направа, пусціць напрасткі іх, а потым спыніць, каб пешаходам дарогу адкрыць.

а) акалічнасці; б) выказніка; в) азначэння і акалічнасці; г) выказніка і акалічнасці; д) азначэння і дапаўнення.

7. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае прыслоўе? Выберыце правільны адказ.

На высокім сядзенні, трымаючы туга нацягнутыя лейцы, сядзела маладая паненка.

а) акалічнасць; б) азначэнне; в) у саставе акалічнасці; г) у саставе азначэння; д) выказнік.

8. Чым адрозніваюцца прыслоўі ад іншых самастойных часцін мовы? Выберыце правільны адказ.

а) могуць быць любымі членамі сказа;

б) не змяняюцца (не скланяюцца і не спрагаюцца);

в) адказваюць на пытанні ўскосных склонаў;

г) змяняюцца па асобах і ліках (спрагаюцца);

д) могуць спалучацца ў словазлучэнні з дзеясловамі і яго асобымі формамі, з прыметнікамі і назоўнікамі.

9. Якое сцверджанне правільнае?

Вяртаючыся са школы, мы падоўгу разглядалі магутныя машыны, даверху нагружаныя стваламі сосен і елак.

а) прыслоўі, ужытыя ў сказе, з’яўляюцца акалічнасцямі;

б) прыслоўі, што ўжыты ў сказе, з’яўляюцца акалічнасцю і азначэннем;

в) адно прыслоўе, ужытае ў сказе, выконвае ролю акалічнасці, другое знаходзіцца ў саставе азначэння.

10. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе.

Хлапчук, нібы метэор, вылецеў з расчыненых насцеж дзвярэй.

а) азначэнне; б) акалічнасць; в) у саставе выказніка; г) у саставе азначэння; д) выказнік.

11. Вызначце сэнсава-граматычную ролю прыслоўяў у тэксце. Выберыце правільныя адказы.

Беражок канавы быў сухі, ад насыпанай калісьці зямлі крыху вышэйшы за іншую паверхню ўзбалотку. Тут весела зелянеў па-веснавому маладзенькі муражок. У гэтым муражку і бегла ўсцяж канавы прамая, утаптаная сцежка, па якой цяпер хутка тупалі двое куранёўскіх прыяцеляў…

а) робяць мову больш дакладнай і выразнай;

б) перадаюць месца і спосаб дзеяння, час, калі яно адбывалася;

в) служаць для сувязі сказаў у тэксце;

г) складаюць граматычную аснову сказаў;

д) з’яўляюцца граматычным сродкам сувязі ў складаным сказе.

 

Адказы

1. а) прыгожа, б) добра, па-добраму, в) шчыра, г) спачувальна, д) спакойна, е) па-людску. 2. г; 3. б, г, е; 4. б, г, е; 5. а, б, в, е; 6. в; 7. в; 8. б, д; 9. в; 10. б; 11. а, б, в.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?