Нашы сябры

Тэст. Марфеміка і словаўтварэнне. 11 клас. Частка 1.


1. Канцавая літара а — канчатак (1), суфікс (2). Пастаўце адпаведную лічбу.

Пашана (…), голасна (…), туляга (…), наша (…), учора (…), плакса (…), бацька (…), марудна (…), цёпла (…), пяцёра (…).

2. Укажыце словы з нулявым канчаткам.

а) сесці; б) гледзячы; в) корань; г) памыўся; д) нас; е) падбегчы; ё) па-нашаму; ж) восем; з) чырвань; і) напісаў; к) боязна; л) носьбіт.

3. Укажыце словы, якія не маюць канчатка.

а) валапюк; б) затрымацца; в) заклейваюць; г) здзірванелы; д) трывожна; е) вакцынацыя; ё) піяніна; ж) пяцьсот; з) БелТА; і) паклаўшы; к) кеды; л) твайму.

4. Укажыце словазлучэнні, у якіх падкрэсленыя словы маюць аднолькавыя матэрыяльна выражаныя канчаткі.

а) пагналі кароў; б) нарэзалі буракоў; в) гасцінная свякроў; г) адкрыццё судоў; д) сезон дажджоў; е) падышоў да стала; ё) бацькаў матацыкл; ж) вядучых устаноў; з) мноства канькоў.

5. Выберыце адпаведныя канчаткі прыметнікаў.

бел(ы, ая) лебедзь; прыгож(ы, ая) подпіс; зімн(і, яя) шэрань; бел(ы, ая) вэлюм; зл(ы, ая) рысь; пахуч(ы, ая) герань; стар(ы, ая) каракуль; каляров(ы, ая) россып; ружов(ы, ая) фламінга; доўг(і, ая) вермішэль; веласіпедн(ы, ая) педаль; нов(ы, ае, ая) бра.

6. Укажыце словы, у якіх ёсць суфікс -к-.

а) кніжка; б) казка; в) вадкасць; г) блізкі; д) вясёлка; е) дадрукоўка; ё) бацька; ж) дзядзька; з) шапка.

7. Укажыце словы, у якіх суфікса -к- няма.

а) звычка; б) мураванка; в) дзялянка; г) шпарка; д) гронка; е) лыжка; ё) капейка; ж) касілка; з) гутарка.

8. Укажыце словы, у якіх ёсць суфікс -нік-.

а) бярэзнік; б) батанік; в) палкоўнік; г) пранік; д) чаёўнік; е) будаўнік; ё) злоснік; ж) гадзіннік; з) маліннік; і) садоўнік; к) халадзільнік; л) ельнік.

9. Укажыце словы, якія маюць чатыры суфіксы.

а) загіпнатызаваць; б) выпрабавальнік; в) патрабавальна; г) чарнічнік; д) загазаванасць; е) канцэнтравацца; ё) двайнік; ж) двайняткі; з) барацьбіт.

10. Дзеепрыметнікі з суфіксам -ак- (-ян-) (1), дзеепрыметнікі з суфіксам -к- (2). Пастаўце адпаведную лічбу.

Дом пафарбаваны (…), фот скручаны (…), слава адроджаная (…), ногі звязаныя (…), шлях пратораны (…), поле засеянае (…), пісьмо напісанае (…), кабель пашкоджаны (…).

11. Укажыце колькасць гукаў, з якіх складаецца корань.

дагульваць, сталічны, распазнаваць, краіна, уваскрашэнне, хімія, патроены, тэарэтык, расчоска, рымлянін, вулічны, балаціраваць, абутнік, залеплены, ад’язджаць, праяўленне, расплаўляць, незласліва.

12. Укажыце пары слоў, якія з’яўляюцца аднакаранёвымі.

а) падарожжа — падарожнік, б) разгарэцца — разгарнуцца, в) дамалоцца — дамалочвацца, г) гасціная — гасцініца, д) націскны (галосны) — націскаць (на педаль), е) спрасаваць – прасаўшчык, ё) пасцельны — пасціла, ж) паклёп — накляпаць, з) затрубіць — адрубіць, і) адвыкнуць — навыкі, к) прастол – сталіца, л) сведка — даведка, м) лазня — лазняк, н) немаўля – адмовіць.

13. Якія словы аднакаранёвыя да слова адважны?

а) адважыць, б) адважыцца, в) вагацца, г) наважыцца, д) вага, е) адважнасць, ё) зважыць, ж) адвага, з) важны.

14. Укажыце словы з аманімічнымі каранямі.

а) уварваць — уварваць, б) нос — пераноссе, в) застоліць — застольны, г) пабялелы — чорны, д) падгарэць — гарысты, е) вада — абводнены, ё) нос – пераносіцца, ж) выразны – выразка, з) выпрагчы — прага.

15. Укажыце словы, якія маюць дзве прыстаўкі.

а) абамлелы, б) незаменны, в) незаняты, г) невыказна, д) дазбіраць, е) пазакласны, ё) невядомы, ж) недасягальны, з) нездагадлівы, і) занепакоены, к) перастук, л) пазрываць.

 

Адказы

1. Пашана (1), голасна (2), туляга (1), наша (1), учора (2), плакса (1), бацька (1), марудна (2), цёпла (2), пяцёра (1).

2. в, г, ж, з, і, л.

3. б, д, ё, з, і

4. б, г, д, з

5. Белы лебедзь, зімняя шэрань, злая рысь, стары каракуль, ружовы фламінга, веласіпедная педаль, прыгожы подпіс, белы вэлюм, пахучая герань, каляровы россып, доўгая вермішэль, новае бра.

6. а, г, е, ж

7. в, д, е, ё, ж

8. а, в, е, з, і, л

9. б, в, д, ж, з

10. Дом пафарбаваны (2), дрот скручаны (1), слава адроджаная (1), ногі звязаныя (2), шлях пратораны (1), поле засеянае (2), пісьмо напісанае (2), кабель пашкоджаны (1).

11. Да-гуль-ваць (3), край-іна (4), па-тр-оены (2), рымл-янін (4), аб-у-тнік (1), пра-йаўл-енне (4), сталіч-ны (6), у-васкраш-энне (7), тэарэт-ык (6), вул-ічны (3), за-лепл-ены (4), рас-плаўл-яць (5), распа-зна-ваць (3), хімій-а (5), рас-чос-ка (3), балацірав-аць (9), ад’-йаждж-аць (4), не-зл-асліва (2).

12. а, е, і

13. б, е, ж

14. в, д, ё, з

15. б, г, д, ж, і, л

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?