Нашы сябры

Тэст. Прыслоўе як часціна мовы. 7 клас. Варыянт 1


1. У кожным радзе слоў падкрэсліце прыслоўі.

а) першы, першынства, упершыню, першынстваваць, першынец;

б) весялосць, весяліцца, весела, вясёлы, вяселле;

в) сяброўства, сябраваць, сябар, па-сяброўску, сябрына;

г) маўчанне, моўчкі, маўчаць, маўкліва, маўклівы;

д) гучны, гучанне, гукаць, гучна, гучнасць;

е) лёгка, лёгкасць, улегцы, палёгка, лягчэй.

2. Што абазначае прыслоўе? Выберыце правільны адказ.

а) прымету прадмета;

б) прымету прадмета паводле дзеяння;

в) прымету дзеяння або прымету іншай прыметы ці прадмета;

г) прадмет.

3. Пазначце словазлучэнні, у якіх прыслоўе абазначае прымету дзеяння:

а) вельмі рухавы; б) вандраваць увесну; в) трошкі падсілкавацца; г) чай па-кітайску; д) падскокваючы ўверх; е) яшчэ весялей.

4. Пазначце словазлучэнні «прыслоўе + прыметнік».

а) жыць па-людску; б) незвычайна здзіўлены; в) па-асабліваму радасны; г) дарога дадому; д) заўжды неспакойны; е) старанна ўпрыгожаны.

5. 3 якімі часцінамі мовы могуць спалучацца прыслоўі ў словазлучэнні?

а) з назоўнікам; б) з прыметнікам; в) з лічэбнікам; г) з займеннікам; д) з дзеясловам і яго формамі; е) з прыслоўем.

6. У ролі якіх членаў сказа ўжыты прыслоўі ў наступным сказе? Выберыце правільны адказ.

Дарога наперадзе накрыж разыходзілася.

а) выказніка і акалічнасці; б) акалічнасці; в) акалічнасці і азначэння; г) выказніка; д) дапаўнення і азначэння.

7. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае прыслоўе? Выберыце правільны адказ.

У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы. Іх Алеся заплятае, расчасаўшы іх спярша.

а) акалічнасць; б) азначэнне; в) у саставе выказніка; г) у саставе акалічнасці; д) выказнік.

8. Чым адрозніваюцца прыслоўі ад іншых самастойных часцін мовы? Выберыце правільныя адказы.

а) адказваюць на пытанні які? каторы? чый?

б) не змяняюцца (не скланяюцца і не спрагаюцца);

в) змяняюцца па асобах і ліках (спрагаюцца);

г) могуць спалучацца ў словазлучэнні з дзеясловамі і яго асобымі формамі, прыметнікамі і назоўнікамі;

д) з’яўляюцца ў сказе дапаўненнямі.

9. Якое сцверджанне правільнае?

Вакол луг як луг, а у самай сярэдзіне — пятаком дрыгва.

а) прыслоўе, ужытае ў сказе, з’яўляецца акалічнасцю;

б) прыслоўі, што ўжыты ў сказе, з’яўляюцца акалічнасцямі;

в) прыслоўі, што ўжыты ў сказе, выконваюць сінтаксічную ролю акалічнасці і азначэння.

10. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе.

Па даўно не езджанай дарозе, што пятляе па-над прыпяцкім борам, крочылі два чалавекі.

а) акалічнасць; б) выказнік; в) у саставе азначэння; г) у саставе выказніка; д) азначэнне.

11. Вызначце сэнсава-граматычную ролю прыслоўяў у тэксце. Выберыце правільныя адказы.

Добра летам было Валодзьку. Добра ўсюды, але, можа, нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом. Ен прыходзіў сюды ледзь не кожны вольны дзень, часам і не адзін раз. У іншыя дні, здаралася, забываўся пра дом, пра маці, пра яе наказы, пра ўсё на свеце, толькі змрок, ніто ўпаўзаў між кустоў і рабіў хмызняк незразумела страшным, выганяў яго дахаты.

а) служаць для сувязі сказаў у тэксце;

б) робяць мову больш дакладнай і выразнай;

в) перадаюць месца дзеяння і час, калі яно адбываецца;

г) перадаюць паслядоўнасць дзеянняў;

д) ужываюцца для перадачы стану душы чалавека.

 

Адказы

1. а) упершыню, б) весела, в) па-сяброўску, г) моўчкі, маўкліва, д) гучна, е) лёгка, улегцы, лягчэй. 2. в; 3. б, в, д; 4. в, д; 5. а, б, д, е; 6. в; 7. г; 8. б, г; 9. б; 10. а; 11. б, в, д.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?