Нашы сябры

Тэст. Сказы з аднароднымі членамі. 8 клас. Частка 1


1. Якія члены сказа могуць быць аднароднымі?

а) дзейнікі; б) выказнікі; в) дапаўненні; г) азначэнні; д) акалічнасці.

Варыянты адказу:

1) а, б; 2) а, б, в, г; 3) в, г, д; 4) а, б, в, г, д.

2. Якія злучнікі па спосабе ўжывання звязваюць толькі аднародныя члены, прычым першая частка злучніка пішацца перад першым членам, другая — перад другім?

Варыянты адказу:

1) простыя; 2) падпарадкавальныя; 3) адзіночныя; 4) паўторныя; 5) парныя.

3. Ці правільна выказана думка, што злучнік ні — ні ўжываецца толькі як паўторны. Ён мае два значэнні — звязвае аднародныя члены і выконвае функцыю ўзмацняльнай часціны ні.

Варыянты адказу:

1) правільна; 2) памылкова.

4. Навуковец Л.Бурак падзяляе злучнікі на нейтральныя (і, а, хоць, пакуль), кніжныя (з прычыны таго што), размоўныя (ды, дарма што). Паводле чаго зроблена такая класіфікацыя?

а) паводле складу;

б) паводле значэння;

в) паводле стылістычнай афарбоўкі;

г) паводле спосабу ўжывання.

Варыянты адказу:

1) а; 2) б; 3) в; 4) г; 5) а, б; 6) б, г; 7) б, в.

5. Ці правільна пералічаны спосабы аб’яднання аднародных членаў у сказе:

— папарна аб’яднаныя аднародныя члены;

— паслядоўна аб’яднаныя аднародныя члены;

— аднародныя члены з абагульняючым словам.

Варыянты адказу:

1) правільна; 2) памылкова.

6. Пад якой літарай правільна пералічаны спалучальныя злучнікі?

а) а, але, ды (=але), аднак, затое, хоць і… але;

б) і, і — і, ды (=і), ні — ні, ці, або;

в) і, і — і, як — так і, не толькі — але і, аднак, затое;

г) і, і — і, ды (=і), ні — ні, як — так і, не толькі — але і, не столькі – колькі.

Варыянты адказу:

1) а; 2) б; 3) в; 4) г; 5) а, б; 6) в, г; 7) б, в, г.

7. Ці з’яўляюцца членамі сказа абагульняючыя словы пры аднародных членах сказа?

а) не з’яўляюцца;

б) абагульняючыя словы і аднародныя члены з’яўляюцца аднымі і тымі ж членамі сказа;

в) з’яўляюцца дзейнікамі;

г) з’яўляюцца выказнікамі;

д) з’яўляюцца даданымі членамі сказа.

Варыянты адказу:

і) г, д; 2) в, д; 3) в, г; 4) д; 5) г; 6) а; 7) в; 8.) б.

8. У якіх сказах патрэбны знакі прыпынку?

а) Свечкі разлівалі мяккае спакойнае святло.

б) Дарога ішла па старым казённым лесе.

в) Чорнае ветранае неба ўсё сыпала ў ноч спорны асенні дождж.

г) Там бярозы шэпчуць белыя сарамлівыя нясмелыя.

д) Я там убачыў вялікі прыгожы пяціпавярховы дом.

е) Чуецца малады звонкі дзявочы голас.

Варыянты адказу:

1) а, б, в, г; 2) а, в, д, е; 3) а, в, г, е; 4) в, г, д; 5) б, д, е; 6) а, г; 7) а, д; 8.) г, е; 9) б, в; 10) б, е.

 

Адказы

1) 4; 2) 5; 3) 1; 4) 3; 5) 1; 6) 4; 7) 8; 8.) 6.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?