Нашы сябры

Тэст. Ступені параўнання прыслоўяў. Варыянт II


1. Ад якіх прыметнікаў утвораны прыслоўі, што маюць формы ступеней параўнання? Выберыце правільны адказ.

а) ад адносных; б) ад прыналежных; в) ад якасных.

2. Пазначце прыслоўі, ад якіх можна ўтварыць формы ступеней параўнання.

а) добра, звонка, вечна, заўсёды;

б) зранку, здалёк, блізка, спрасонку;

в) нарэшце, моцна, неўзабаве, удваіх;

г) злева, па-мядзведжы, хутка, шчыльна;

д) там-сям, дастаткова, згарача, высока.

3. Прыслоўі якіх лексічных груп могуць утвараць формы ступеней параўнання? Выберыце правільны адказ.

а) прыслоўі меры і ступені; б) часу; в) спосабу дзеяння.

4. Назавіце нумары сказаў, у якіх ужыты формы ступеней параўнання прыслоўяў.

1) Унізе плыла рака, шырокая, як мора, і падступала — усё бліжэй, бліжэй.

2)Па-геройску біліся партызаны, усе яны загінулі, але ўратавалі вяскоўцаў: тыя паспелі схавацца ад карнікаў у лесе.

3) Дзіма быў большы за Юрку і, вядома, дужэйшы.

4) Дзяўчынка яшчэ мацней сціснула ў руцэ пакручасты цокаль ад разбітай лямпачкі са шкляной палачкай і вусікамі-драцінкамі.

5) Шчыльней у гурт, духоўная радня, да Коласа бліжэй, мы — беларусы.

5. Якую форму прыслоўя з прапанаваных вы выберыце?

1) У гэты вечар сцямнела (рана, больш рана, раней), чым звычайна.

2) Хмары, здавалася, паважэлі і насунуліся (нізка, ніжэй, ніжэй за ўсё).

3) Коням цягнуць было (цяжэй, цяжка, цяжэй за ўсё), і ён злез з павозкі, пайшоў побач, адной рукой падпіраючы скрынку.

4) Унутры пахаладзела, калі ён падумаў, што трэба ўсё ж перабірацца (далека, далей, найдалей).

6. У якіх сказах ёсць парушэнні граматычных нормаў беларускай мовы ва ўжыванні ступеней параўнання прыслоўяў або прыметнікаў?

1) Мы верым падзеям глыбінным — жыццё наша не зарасце травой. Яно ў нас павінна быць вечна чысцей і прасцей.

2) Трэба ісці крыху правей — адтуль бліжэйшы шлях да канавязей.

3) Спрэчка пачалася нечакана: што смачней з усіх вядомых страў?

4) Халюта павёў вокам далей, туды, дзе стаялі канавязі, і на яго твар раптам лягла трывога.

5) Не сумняваўся я ў гэтым ніколі. Толькі цяпер вера стала цвярдзей. Родная мова, роднае поле. Хіба за роднае ёсць што радней?

7. У якіх сказах у формах ступеней параўнання ўжыты прыслоўі стану (прэдыкатыўныя прыслоўі)?

1) Сняжок, пачаўшы ад верхняй драціны, чапляецца за кожную — ніжэй, ніжэй, ніжэй! — а потым, усе перабраўшы, уздымаецца ўверх.

2) Дзядзька Сцяпан, мамін брат, даючы мне Сняжка, гаварыў, што першую пару найлепш прывучаць у хаце.

3) Цяжка было пісаць і чацвёртаму класу. А найцяжэй, здаецца, Данілку…

4) Панна Рузя часцей за ўсё стаіць каля белай кафлянай грубкі, залажыўшы назад сухія бяскроўныя рукі з пярсцёнкамі.

5) I хоць Андрэй ведаў, што ўсё гэта брахня, — яму стала трошкі весялей.

8. Назавіце сказы, у якіх ужыты словы з наступнымі граматычнымі прыметамі: нязменнае, абазначае прымету дзеяння (спосаб дзеяння), у сказе з’яўляецца акалічнасцю.

1) Конь фыркнуў і пайшоў трушком.

2) За ім подбегам зашаркалі чаравікамі мужчыны.

3) Незнарок марудзячы, усунуліся ў калюча-густы пахучы ельнік маладзейшыя мужчыны.

4) У нялёгкіх, падшытых тоўстымі кавалкамі апоны хадаках смешна ступаў Марцін Ваўчок.

5) Мужчыны знямелі, пазіраючы, як перавальвалася ўлукаткі, ляцела невядомая, нібы падстрэленая птушка.

 

Адказы

1. в; 2. а) добра, звонка, б) блізка, в) моцна, г) хутка, шчыльна, д) высока; 3. в; 4. 1, 4, 5; 5. 1) раней, 2) ніжэй, 3) цяжка, 4) далей; 6. 1, 3, 5; 7. 2, 3, 5; 8. 1, 2, 4, 5.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?