Нашы сябры

Тэст. Утварэнне і правапіс прыслоўяў. Варыянт IІ


1. Асноўныя спосабы ўтварэння прыслоўяў — гэта…

а) прыставачны; б) словаскладанне; в) абрэвіяцыя; г) канчаткавы; д) прыставачна-постфіксальны; е) суфіксальны; ж) прыставачна-суфіксальны.

2. Вызначце прыслоўі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам.

а) уперамежку, па-нашаму, шчыра, зацемна;

б) наводдаль, увечары, злева, абы-як;

в) апоўдні, унізе, гадамі, ледзь-ледзь;

г) крадком, весела, начыста, здаўна;

д) направа, па-новаму, удвух, ніколькі.

3. Вызначце прыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў суфіксальным спосабам.

а) верхам; б) ходам; в) зайцам; г) паузком; д) волакам; е) цурком; ж) цішком; з) спехам.

4. Ад якіх слоў утвораны прыслоўі? Выберыце ў дужках правільны адказ.

а) засветла (свет — светла);

б) нязграбна (зграбны — зграбна);

в) нядаўна (даўні — даўно);

г) катэгарычна (катэгорыя — катэгарычны);

д) надоўга (доўгі — доўга);

е) усярэдзіну (сярэдні — сярэдзіна);

ж) наглуха (глухі — глуха);

з) учатырох (чатыры — чацвёрты).

5. Якія прыслоўі утвораны шляхам складання слоў?

а) паўзверх; б) паўсур’ёзна; в) пахмурна; г) паўцвёрда; д) паузком; е) папросту; ж) паўзводна; з) папацёмку.

6. Якім спосабам утвораны наступныя прыслоўі? Выберыце правільвы адказ.

Дабяла, знізу, начыста, наперагонку, надвое, паціху.

а) прыставачным; б) прыставачна-суфіксальным; в) суфіксальным; г) словаскладаннем.

7. Якія прыслоўі утвораны ад прыметнікаў?

а) справа; б) настойліва; в) непрыкметна; г) па-святочнаму; д) удвая; е) па-воўчы; ж) па-беларуску; з) па-вашаму.

8. Калі не (ня) з прыслоўямі на -а, -е пішацца асобна?

а) калі слова без не (ня) не ўжываецца;

б) калі ў сказе ёсць або падразумяваецца слова з супрацьлеглым значэннем;

в) калі прыслоўе з не (ня) можна замяніць сінонімам без не (ня);

г) у неазначальных і адмоўных прыслоўях.

9. Які адказ будзе правільным?

Чаму прыслоўі неабходна, неспадзявана, непахісна, неўзабаве, няўцямна, няўцешна з часціцай не пішуцца разам?

а) гэтыя прыслоўі можна замяніць сінонімам без не (ня);

б) таму што гэтыя словы без не (ня) не ўжываюцца.

10. Назавіце сказы, у якіх не (ня) з прыслоўямі пішацца разам.

1) Галоўны творца і заканадаўца мовы — народ. У гэтым я пераконваўся (не) аднойчы.

2) Іду зусім (не) дауна па пероне вакзала, а мяне бабулька пытае:

— Сыночак, дзе тут багажня?

3) Часам бывае — заззяе (не) спадзявана новаю зоркаю слова-абнова. Колькі ў табе нявызнаных скарбаў, мова мая, пявучая родная мова.

4) Мне з табою, мой скарб, на планеце (не) цяжка, я з табой — і вялікі, і знатны, і дужы.

5) I храмаваю, і прастольнаю, калі бывала, дык (не) доўга. Табе адзежынай прыстойнаю была скарынаўская тога.

 

Адказы

1. а, б, е, ж; 2. а) уперамежку, па-нашаму; б) увечары, злева; в) апоўдні, унізе; г) начыста, здаўна; д) направа, па-новаму. 3. б, г, д, е, з. 4. а) светла; б) зграбна; в) даўно; г) катэгарычны; д) доўгі; е) сярэдзіна; ж) глухі; з) чатыры. 5. б, г. 6. б) прыставачна-суфіксальным. 7. а, б, г, ж. 8. б. 9. б. 10. 1, 2, 3, 5.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?