Нашы сябры

Тэставае апытванне па тэме «Прыметнік»


Пры выкананні заданняў № 1-4, 7, 8, 12, 13 выберыце правільны адказ; пры выкананні заданняў № 5, 6, 9, 11, 14 выпішыце нумары адпаведных слоў.

1. Прыметнік:

а) службовая часціна мовы; б) самастойная часціна мовы.

2. Абазначае:

а) прымету прадмета; б) прадмет; в) прымету дзеяння, стану, якасці.

3. Адказвае на пытанні:

а) хто? што? б) які? чый? в) як? па якой прычыне? з якой мэтай?

4. Прыметнік:

а) нязменная часціна мовы; б) змяняецца па ліках, склонах; в) змяняецца па асобах і ліках.

5. Паводле значэння прыметнікі падзяляюцца на:

а) якасныя №… ; б) адносныя № … ; в) прыналежныя № …

1) вузкі, 2) белы, 3) метровы, 4) бусліны, 5) зімовы, 6) горкі, 7) шаўковы, 8.) братаў, 9) мінскі, 10) Купалаўскі.

6. Ступені параўнання прыметнікаў:

а) вышэйшая № … ; б) найвышэйшая № …

1) ярчэйшы, 2) найсвятлейшы, 3) лепшы, 4) большы за … , 5) самы вядомы, 6) найменшы.

7. Кароткія якасныя прыметнікі:

а) скланяюцца; б) змяняюцца па ліках і родах.

8. Кароткія якасныя прыметнікі ў сказе з’яўляюцца:

а) азначэннямі; б) дапаўненнямі; в) выказнікамі.

9. Прыметнікі ўтвараюцца наступнымі спосабамі:

а) прыставачным № … ; б) суфіксальным № …

в) прыставачна-суфіксальным № … ; г) спосабам складання №…

1) бясспрэчны, 2) адзінокі, 3) зарэчны, 4) невялікі, 5) шэравокі, 6) падводны, 7) хатні, 8.) вечназялёны.

10. Выберыце словы, у якіх пішацца:

а) -н- ; б) -нн-

1) ако…ы, 2) асе…і, 3) палымя…ы, 4) семя…ы, 5) абедзе…ы, 6) палатня…ы, 7) саламя…ы, 8.) ветра…ы.

11. Утвораныя ад наступных спалучэнняў прыметнікі будуць пісацца:

а) разам №… ; б) праз злучок №…

1) зялёны вечна, 2) круглы твар, 3) літаратурны і музычны, 4) нізка прыбіты, 5) Днепр, Буг, 6) Алма-Ата.

12. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Якія словы напісаны правільна?

а) казахскі, б) белавескі, в) каўкаскі, г) лідскі, д) таварыскі, е) коньскі, ё) восеньскі, ж) таганрогскі.

13. Прыметнікі з суфіксам ацэнкі. Адценне памяншальнасці або ласкальнасці надаюць прыметнікам суфіксы:

а) -ізн-, -озн-, -енн-; б) -эньк-, -еньк-, -аньк-; в) -ок-, -ін-, -ын-.

14. Выпішыце нумары сказаў, у якіх не (ня) з прыметнікамі пішацца:

а) разам № … ; б) асобна № …

1) Такая парада для нас зусім (не) прымальная. 2) Мы слухалі надзвычай (не) цікавае выступленне. 3) Гэта была (не) вясёлая, а журботная песня. 4) Мы купілі ў магазіне (не, ня) свежы хлеб. 5) Вечна сонцу купацца ў лясных беларускіх крыніцах і (не, ня) ўрымслівай песні ў вечным паходзе звінець!

 

Адказы

1. б, 2. а, 3. б, 4. б, 5.а — 1, 2, 6; б — 3, 5, 7, 9, 10; в — 4, 8; 6. а — 1, 3, 4; б — 2, 5, 6; 7. б, 8. в, 9. а — 1, 4; б — 2, 7; в — 3, 6; г — 5, 8; 10. а — 3, 6, 7, 8; б — 1, 2, 4, 5; 11. а — 1, 2; б — 3, 5, 6; 12. а, г, д, е, ж; 13. б; 14. а — 2, 4, 5; б — 1, 3.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?