Нашы сябры

Тэставыя заданні. Правапіс прыслоўяў. Варыянт IІ


1. Колькі н (адно ці два?) пішацца ў прыслоўях на –а (о), -еі. Выберыце правільны адказ.

а) адна літара н; б) дзве літары н; в) столькі, колькі ў прыметніках, ад якіх яны ўтварыліся.

2. Назавіце прыслоўі, у якіх пішацца нн.

а) холад..а; б) та..а; в) ліш..е; г) бяздо..а; д) усхвалява..а; е) сумле..а.

3. Выберыце правільны адказ.

Прыслоўі з суфіксам -небудзь заўсёды пішуцца…

а) асобна; б) разам; в) праз дэфіс.

4. Якія прыслоўі піпіуцца праз дэфіс? Выберыце правільныя адказы.

а) складаныя прыслоўі, дзе паўтараюцца аднолькавыя, блізкія або антанімічныя словы;

б) прыслоўі з суфіксам -сьці;

в) прыслоўі з прыстаўкай па- і суфіксамі -ому, -аму, -яму, -йму, -ску, -цку, -ы;

г) прыслоўі з прыстаўкай абы-;

д) прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў;

е) прыслоўі з часціцай бы (б), жа (ж).

5. Як пішуцца словы: разам (1), асобна (2), праз дэфіс (3)? Напішыце у дужках адпаведную лічбу.

а) выглядаць (па) святочнаму (..);

б) кінуцца (ў) рассыпную (..);

в) уцякаць (без) аглядкі (..);

г) (на) прыклад, такое здарэнне (..);

д) прачытаць (на) памяць (..);

е) успамінаць (калі) нікалі (..);

ж) патрабаваць (не) ўхільна (..);

з) выканаць (як) след (..).

6. Пазначце прыслоўі, якія пішуцца праз дэфіс.

а) (на) ляту; б) (на) нава; в) (па) новаму; г) (па) доўгу; д) (па) англійску; е) (абы) куды; ж) так (бы); з) (як) небудзь.

7. Як пішуцца прыведзеныя ніжэй прыслоўі? Выберыце правільны адказ.

Вось (вось), поўным (поўна), туды (сюды), (сям) там, (чын) чынам, (адзін) адным.

а) разам; б) асобна; в) праз дэфіс.

8. Удвух (1), удзвюх (2) ці ўдваіх (3)? Якое прыслоўе неабходна ўжыць у наступных сказах.

1) Камель алешыны паддаўся і рушыў з месца, калі дружбакі пацягнулі яго з балота (..).

2) Аднойчы пайшоў Лёнька ў лес па грыбы (..) з новай мамай.

3) Дзіцячая памяць Зосі захавала, як сусед павёз яе з сястрычкай у мястэчка. Гэта быў апопіні раз, калі сясцёр суседзі бачылі (..).

9. Як пішуцца прыслоўі ў сказах: разам (1), асобна (2), праз дэфіс (3)? Пастаўце адпаведную лічбу ў дужках.

1) Думай (з) вечара, а рабі (з) рання (..).

2) Малыя кветкі вяргінь яшчэ трымаліся і (сяк) так зносілі начную шэрань і дзённыя дажджы (..).

3) Хлапчук таксама пазіраў на чырвонаармейцаў (з) нізу (ў) гору (..).

4) Стары глядзеў не міргаючы (ў) далячынь, потым кашлянуў і засмяяўся (..).

5) Эфект атрымаўся (на) дзіва удалы (..).

6) Ніяк не прывучым хлопцаў, каб не праміналі ніводнага пня, каб рабілі ўсё (як) след (..).

10. Ці ёсць у прыведзеным сказе прыслоўе, якое не адпавядае лексічным нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы? Калі так, то назавіце яго і падбярыце літаратурны сінонім.

Хаця было стыдна, аднак Чапля паплялася цераз бор назад у свой двор.

 

Адказы

1. в; 2. б, г, е; 3. в) праз дэфіс; 4. а, в, г, д; 5. а) – 3; б) – 1; в) – 2; г) – 1; д) – 2; е) – 3; ж) – 1; з) – 2; 6. в, д, е, з; 7. в) праз дэфіс; 8. 1) удвух – 1, 2) удваіх – 3, 3) удзвюх – 2; 9. 1) разам (1), 2) праз дэфіс (3), 3) разам (1), 4) разам (1), 5) асобна (2), 6) асобна (2); 10. стыдна – сорамна.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?