Трэніровачны тэст. Арфаграфія. Частка 2

13. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

1) (А,а)ндрэева шапка,                   2) (К,к)упалавы паэмы,

3) (Б,б)ыкаўскія героі,                   4) (Н,н)алібоцкая пушча,

5) (К,к)аменны век.

 

14. Адзначце словы, якія пішуцца з малой літары:

1) (у,У)сходнія славяне,                     2) Мар’іна (г,Г)орка,

3) (д,Д)октар навук,                             4) (н,Н)обелеўская прэмія,

5) трагедыя (х,Х)ерасімы.

 

15. Адзначце словы, якія напісаны правільна:

1) Каложская Царква,                 2) беларускія краявіды,

3) багдановічаў санет,                4) Купалаўскія мясціны,

5) Сусветны дзень моладзі.

 

16. Выпішыце слова, у якім прапушчана літара і:

1) с_граць,                   2) за_чаняты,

3) за_малася,              4) вы_шлі,

5) за_скрыцца.

 

17. Знайдзіце слова, у якім дапушчана памылка, і запішыце яго правільна.

Кацер мчаў на ўсю сілу, разразаючы суровыя хвалі і перадранішнюю цемру.

 

18. Выпішыце слова, напісанае правільна:

1) зайздростна,               2) ежджу,

3) пяшчаны,                     4) праязны,

5) нісчымны.

 

19. Знайдзіце слова, у якім дапушчана памылка, і запішыце яго правільна:

1) спазніцца,                       2) лабаранцкі,

3) кантрастны,                 4) міласэрнасць,

5) хрустнуць.
Глядзець першую частку трэніровачнага тэста па тэме “Арфаграфія”

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры