Нашы сябры

Выніковая кантрольная работа 10 клас


1. Спішыце тэкст. Аформіце яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Лічэбнікі запішыце словамі.

У другой палове дн(ю, я) 14 лістапада 1939 года ў Слоніме было яшчэ больш імжыста чым у першай. Леўчык вы…шаўшы з хаты на двор зрабіў руку паддашкам каля броваў выглядаючы а хто ж там ад весніц да яго ідзе? (Не)высокі стары куч…равая сівізна стаўбуром і вось ён пазнаў Купалу па…шоў ледзь ужо не (ў)подбежкі рынуўся насустрач рукі разняўшы як крылы для палёт(у, а). Разняў сва… ц…жкаватыя рукі і Купала і так яны сустрэліся грудзі ў грудзі старэйшы Гальяш і маладзейшы Купала былыя паэты…нашаніўцы сённяшні вялікі (Н, н)ародны паэт і забыты тады ў былой панскай Польшчы богам і людз…мі Гальяш Леўчык. Забыты ўсімі ды не Купал(ай, ам).

Хата якую сам Леўчык пра…ктаваў зрубіў шаляваў мал…ваў была ад вуліцы воддаль за агародам які ў той дзень ш…рэў дробнымі гру…камі заараны на зіму. Не хата а лепш сказаць дамок акуратны як і яго гаспадар светлы ад сонечна…карычневай афарбоўкі нават у імжыстай павало(ке, цы). У ка(ры, лі)дорчыку было цесна тым больш што на абедз…вюх сценках віселі гітары скрыпка на палічках стаялі нейкія яшчэ іншыя інструменты пузатыя блі…частыя як паліваныя збанкі з чорнымі вочкамі адтулінак. Купала не ведаў што гэтыя свістулькі называліся акарыны.

А. Лойка.

2. Вызначце стыль тэксту, тып маўлення і абгрунтуйце сваё меркаванне. Назавіце сродкі сувязі.

3. Выпішыце з тэксту назоўнікі, якія не маюць формаў адзіночнага ліку, зрабіце іх марфалагічны разбор.

Адказы

У другой палове дня чатырнаццатага лістапада тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятага года ў Слоніме было яшчэ больш імжыста, чым у першай. Леўчык, выйшаўшы з хаты на двор, зрабіў руку паддашкам каля броваў, выглядаючы, а хто ж там ад весніц да яго ідзе? Невысокі, стары, кучаравая сівізна стаўбуром, і вось ён пазнаў Купалу, пайшоў, ледзь ужо не ўподбежкі рынуўся насустрач, рукі разняўшы, як крылы для налёту. Разняў свае цяжкаватыя рукі і Купала, і так яны сустрэліся — грудзі ў грудзі — старэйшы Гальяш і маладзейшы Купала, былыя паэты-нашаніўцы, сённяшні вялікі народны паэт і забыты тады ў былой панскай Польшчы богам і людзьмі Гальяш Леўчык. Забыты ўсімі, ды не Купалам.

Хата, якую сам Леўчык праектаваў, зрубіў, шаляваў, маляваў, была ад вуліцы воддаль — за агародам, які ў той дзень шарэў дробнымі грудкамі, заараны на зіму. Не хата, а, лепш сказаць, дамок — акуратны, як і яго гаспадар, светлы ад сонечна-карычневай афарбоўкі нават у імжыстай павалоцы. У калідорчыку было цесна, тым больш што на абедзвюх сценках віселі гітары, скрыпка, на палічках стаялі нейкія яшчэ іншыя інструменты — пузатыя, блішчастыя, як паліваныя збанкі, з чорнымі вочкамі адтулінак. Купала не ведаў, што гэтыя свістулькі называліся акарыны.

2. Стыль — публіцыстычны. Сфера выкарыстання — публіцыстычны артыкул. Асноўная функцыя — інфармацыя пра сустрэчу двух паэтаў-нашаніўцаў. Тэксту ўласціва даходлівасць, эмацыйнасць, дакументальна-факталагічная дакладнаснь. У ім выразна акрэслены адносіны аўтара да апісанага. Так, Янку Купалу ён называе вялікім народным паэтам, а Гальяша Леўчыка забытым богам і людзьмі чалавекам; параўнальныя звароты: рукі разняўшы, як крылы для палёту; дамок акуратны, як сам гаспадар.

Тып маўлення — апісанне з элементамі апавядання. Першы сказ — апісанне. Другі і трэці сказы — апісанне з элементамі апавядання пра сустрэчу Купалы і Леўчыка. Другі абзац — апісанне жытла Леўчыка.

Сродкі сувязі. Займеннікі: Леўчык — ён; Купала, Леўчык — яны; паўтор слоў: хата (2 разы), Купала (5 разоў), Леўчык (3); сінонімы: Купала, Леўчык — паэты-нашаніўцы; Купала — сённяшні вялікі народны паэт (перыфраза) і інш.

3. Грудзі — назоўнік, пачатковая форма — грудзі, агульны, канкрэтны, неадушаўлёны, множналікавы; у сказе — акалічнасць.

Весніц — назоўнік, пачатковая форма — весніцы, агульны, канкрэтны, неадушаўлёны, множналікавы; у сказе — акалічнасць месца.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?