Выніковы тэст. 7 клас. Прыназоўнік, Злучнік, Часціца, Выклічнік. 1 варыянт.


А.1. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць і прыназоўнік, і злучнік, і часціца.

1) О. ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шумнай, як крыгаход.

2) Вось бацькоўскі домік з высокім ганкам, а за домікам – садок.

3) Шум лесу – гэта песні дрэў, а дрэвы пяюць і ў бязветранасць.

4) Саша стаяла на беразе і ўзіралася ў зарэчную цемру.

 

А. 2. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы злучнікам? Адзначце нумары правільных адказаў.

1) вытворныя ці невытворныя;

2) простыя ці састаўныя;

3) адзіночныя, паўторныя або парныя;

4) простыя, складаныя або састаўныя;

5) злучальныя або падпарадкавальныя.

 

А.3. Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе прыназоўнікі пішуцца асобна.

1) імкнуцца (да) волі;

2) (да) волі вялікі будынак;

3) прыехаць (у) ночы;

4) (у) ночы зімовыя.

 

А. 4. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску.

1) Ужо развіднела _ але сонца хавалася яшчэ за лесам.

2) Плыве чорная ноч над зямлёй _ ды губляе зоры.

3) Снег закрыў рэчку так _ што і берагоў не відаць.

4) У садку некалькі яблынь, адна _ ці дзве грушы, а то ўсё вішні ды слівы.

 

А. 5. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх часціца пішацца асобна.

1) зноў (такі);

2) усё (ж) такі зразумеў;

3) пакуль (што) не змог;

4) (што) лета прыязджаў.

 

А. 6. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх трэба пісаць часціцу бы.

1) нядрэнна было …;

2) знайшлі … дарогу;

3) як … там ні было;

4) сказаў … ты яму.

 

А. 7. Адзначце нумары сказаў, дзе на месцы пропуску трэба пісаць часціцу не.

1) Чаго сабе … хочаш, таго другому … зыч.

2) Дзе я толькі … быў.

3) Ужо расы … следу нідзе.

4) Няма над возерам … ластавак, … чаек.

 

А. 8. Адзначце нумары сказаў, дзе часціца не пішацца асобна са словамі.

1) Нішто (не) парушае чароўнай цішыні.

2) (Не) спадзявана абрушылася вясна на горад яркім і шчодрым сонцам.

3) Вячэрняе сонца, ідучы на спачын, залівала роўным, (не) яркім святлом

гарадскі парк.

4) Гнёзды журавы робяць на верхавых, (не) зарослых кустамі балотах.
 
Глядзі працяг выніковага тэста «Прыназоўнік, Злучнік, Часціца, Выклічнік.” на другой старонке

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры