Выніковы тэст. 7 клас. Прыназоўнік, Злучнік, Часціца, Выклічнік. 1 варыянт.

А. 9. Адзначце нумары слоў, якія пішуцца з часціцамі праз злучок.

1) зараз (жа) адказаў;

2) даволі (такі) прыгожы;

3) так (то) яно так;

4) амаль (што) чужы.

 

А. 10. Адзначце сказы з выклічнікамі.

1) О, мова родная, дзівосная!

2) Вось гасцінец, дык гасцінец!

3) Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варт стары Талаш.

4) Алё! Люся? Добрай раніцы!

5) Ну, выйдзем, пагуляем.

 

В. 1. Запішыце назву часціны мовы, азначэнне якой прыведзена ніжэй.

Службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеясловаў.

 

В. 2. Знайдзіце словазлучэнне, у якім дапушчана памылка (ужыванне прыназоўніка, склон назоўніка). Запішыце гэтае словазлучэнне правільна.

1) хадзіць па пакоях;

2) пайсці ў магазін за хлебам;

3) жартаваць з сябра;

4) расказваць пра нас.

 

В. 3. Адзначце сказы, дзе перад злучнікам не ставіцца коска.

1) Малы жук ды вялікі гук.

2) Цягнула свежасцю блізкага ручая ці крыніцы.

3) Танцавалі і спявалі пад вясёлы звон цымбалаў.

4) Дзеці спяць і птушкі спяць.

5) Рыбка ў рацэ ды не ў руцэ.

 

В. 4. Адзначце сказы, у якіх выклічнік неабходна выдзеліць: а) 1 коскай; б) 2 коскамі; в) клічнікам; г) не трэба выдзяляць.

1) Гэй ты доля мая, чаму такая цяжкая?

2) Ой чаму ў туманах горка плача восень…

3) А Вось і вы! Міласці просім!

4) А пры тым бары ой залоціцца, пад акном гарыць залаты ўсход.

 

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры