Нашы сябры

Выніковы тэст. 7 клас. Прыназоўнік, Злучнік, Часціца, Выклічнік. 2 варыянт.


А.1. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць і прыназоўнік, і злучнік, і часціца.

1) Вось добра было б сесці ў машыну часу і апынуцца ў тым стагоддзі, у якім нам пажадаецца!

2) Нідзе так мілагучна не звініць песня жаваранка, як у чыстым полі.

3) Льецца з неба птушыны спеў, нібы мноства срэбных званочкаў узнялося пад самыя воблакі.

4) Як многа яшчэ цікавага і нязведанага!

 

А. 2. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы прыназоўнікам? Адзначце

нумары правільных адказаў.

1) вытворныя ці невытворныя;

2) эмацыянальныя або формаўтваральныя;

3) адзіночныя, паўторныя або парныя;

4) простыя, складаныя або састаўныя;

5) злучальныя або падпарадкавальныя.

 

А.3. Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе прыназоўнікі пішуцца асобна.

1) (у) далячынь таямнічую;

2) глядзець (у) далячынь;

3) наблізіцца (да) дома;

4) прыехаць (да) дому.

 

А. 4. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску.

1) Павылазілі з зімовых сховішчаў _ ды грэюцца на сонцы павукі, мухі, першыя матылькі.

2) Штодзень салоўка _ ці шпачок будзілі мяне ранішняй песняй.

3) І я б касіў _ каб хто касу насіў.

4) Вятры падзьмулі з паўночнага захаду _ а потым яны перамяніліся на ўсход.

 

А. 5. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх часціца пішацца асобна.

1) амаль (што) выдатна;                 3) (што) месяц выдатна;

2) сказаў (бы) ты;                                  4) сказаў (такі) праўду.

 

А. 6. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх трэба пісаць часціцу жа.

1) прыехаў … я своечасова;                        3) сказала … табе;

2) змог … зрабіць;                                            4) дапамаглі … вам.

 

А. 7. Адзначце нумары сказаў, дзе на месцы пропуску трэба пісаць часціцу не.

1) … пробліску ў цёмным небе, … зоркі.

2) Падарунка я … мог … ўзяць.

3) Дабро, хто б яго … зрабіў, прыносіць аднолькавую радасць чалавеку.

4) Як тут … заспяваць!

 

А. 8. Адзначце нумары сказаў, дзе часціца не пішацца асобна са словамі.

1) Цудоўнае заўсёды адзінкавае і рэдкае; чаго шмат, таму цана (не) вялікая.

2) Сіратліва, як бы яно (не) натуральнае, а зробленае, дэкаратыўнае, вісіць над сопкамі сонца.

3) Палі ўсё яшчэ ляжалі шырокімі, даўно (не) кранутымі дзірванамі, суха шасцелі пераспелым пустазеллем.

4) Лёгкім, (не) выказна прыгожым рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва.

 

А. 9. Адзначце нумары слоў, якія пішуцца з часціцамі праз злучок.

1) бралі (ж) вы грошы;

2) казаць (то) казаў;

3) зноў (такі);

4) толькі (што) прыехалі.

 

А. 10. Адзначце сказы з выклічнікамі.

1) Але, сынку, але, ты праўду кажаш.

2) Няўжо ты, дзед, такі дужы?

3) Эх, і слаўныя гэтыя летнія ночы!

4) Ой ты, мае сонца, як жа свеціш ясна!

5) О, колькі песень з сэрца рвецца!
 
Глядзі працяг выніковага тэста «Прыназоўнік, Злучнік, Часціца, Выклічнік.” на другой старонке

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?