Выніковы тэст. 7 клас. Прыназоўнік, Злучнік, Часціца, Выклічнік. 2 варыянт.

В. 1. Запішыце назву часціны мовы, азначэнне якой прыведзена ніжэй.

Службовая часціна мовы, якая выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка і займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў у словазлучэнні.

 

В. 2. Знайдзіце словазлучэнне, у якім дапушчана памылка (ужыванне прыназоўніка, склон назоўніка). Запішыце гэтае словазлучэнне правільна.

1) выпіць з шклянкі;

2) збірацца ў грыбы;

3) пасябраваць са мною;

4) выскачыць з-пад куста.

 

В. 3. Адзначце сказы, дзе перад злучнікам не ставіцца коска.

1) У палях марозы ды вятры гуляюць.

2) Месяц свеціць ды не грэе.

3) Жанчына паглядзела на пачарнеўшую печ, на абгарэлыя яблыні і вішні і адвярнулася.

4) Хлопцы ўраз зарагаталі ды ўраз жа смех той абарвалі.

 

В. 4. Адзначце сказы, у якіх выклічнік неабходна выдзеліць: а) 1 коскай; б) 2 коскамі; в) клічнікам; г) не трэба выдзяляць.

1) Ой не плач, мой сокал засні!

2) Варушыся. Но Пайшоў буланы!

3) Восень, ой восень, панурая, сумная, зноў ты прыйшла ўжо да нас.

4) О як закалацілася сэрца ў Сымона!

 

 

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры