Нашы сябры

Літаратурная вечарына. “Хто мы? Мы — беларусы!”


Гучыць беларуская песня.

Вучань. Хто мы? Вучні. Мы — беларусы.

Вучаніца. Мы нарадзіліся на беларускай зямлі, узгадаваліся і жывем на Беларусі.

Вучаніца.

Радзілася я ў Беларусі,
Дзе ціхі задумлівы бор.
Ляцяць сюды з выраю гусі
Да сініх, цудоўных азёр.

Вучань.

Стаяць векавыя дубровы,
Даносіцца ласкавы шум.
I сонца, і ветрык вясковы
Цяплом саграваюць душу…

Вучаніца.

Радзілася я ў Беларусі,
Дзе срэбрам крыніцы звіняць,
Сюды з крыкам радасныя гусі
3 далёкага поўдню ляцяць. (А. Дзеружынскі)

Вучань. 3 даўніх часоў на тэрыторыі Беларусі жылі нашы продкі. Яны ахоўвалі землі ад ворагаў, вырошчвалі жыта і проса, гадавалі дзяцей.

Вучань.

Я — беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адведку прашчуры жылі.

Вучань.

Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма. (Ніл Гілевіч)

Вучаніца. Беларусы вельмі добразычлівыя людзі, яны гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Беларусы з радасцю сустракаюць гасцей.

Вучань. Беларускі народ мае сваю родную беларускую мову. Яна прыгожая, мілагучная, спеўная.

Вучаніца.

Ты адкуль бруішся, мова?
3 сініх нёманскіх крыніц?
Па зямлі збіраю словы,
Нібы россыпы суніц.

Вучань.

Мілая, адзіная,
Нам, нашчадкам, дадзена
Любаю радзімаю
Ад дзядоў і прадзедаў. (У. Мазго)

Вучні расказваюць вершы, якія вывучылі на папярэдніх занятках і самастойна.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?