Нашы сябры

Ранішнік “Зямля пад белымі крыламі”


Сцэна ўпрыгожана нацыянальнымі ручнікамі, плакатамі.

Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы. Я. Колас

Хто не шануе сваю родную мову,
Той не шануе сам сябе. Ф. Багушэвіч

Гучыць музычная кампазіцыя на цымбалах.

Вядучая.

Я — дзяўчынка-беларуска з васільковымі вачыма.
Хоць малая, але знаю: Беларусь — мая Радзіма.
Васількі ў світальным жыце. Вербы ніцыя над Сожам.
Беларусь: Бярэсце, Свіцязь, Налібокі і Каложа. (П. Панчанка)

Вядучы. Наша зямля багата рэкамі, азёрамі. Улетку цвітуць блакітныя васількі, часта можна ўбачыць белых буслоў з распрасцертымі крыламі. Беларусь — наша Радзіма. А з чаго пачынаецца Радзіма? 3 песні, з роднага слова.

Хлопчык.

Ёсць на свеце нямала прыгожых узлессяў,
Ёсць на свеце нямала чароўных дарог,
Толькі самыя лепшыя словы і песні
Для цябе я навекі збярог.
Як гаючы бальзам, п’ю твой вецер ласкавы
I шапчу табе словы адданай любві.
I не трэба ў жыцці мне пашаны і славы,
Толькі сынам сваім назаві. (Г. Бураўкін)

Дзяўчынка.

Ад ветру гнуцца вербалозы, бяжыць дарога напрасткі.
Мой край — бялюткія бярозы абапал сіняе ракі.
Высока ў небе вырай кружыць: ляціць за сіні небакрай,
Не забывай ніколі, дружа, сваю зямлю, свой родны край.
Мой край — лугі і пералескі, крыніцы звон і шум лясны,
Мой край — блакітныя пралескі на сцежках ранняе вясны. (Вера Вярба)

Гучыць беларуская песня «Беларусь «.

Хлопчык.

Я — беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі.
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, я ганаруся, што маю гэтае імя.
Аб добрай славе Беларусі ў свеце знаюць нездарма.
Я — беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы і зблізку чую, і здалля.
Я — беларус, і хоць сягоння яшчэ малы, але скажу:
«Я родам з племя непакорных і прад бядой не задрыжу». (Н. Гілевіч)

Вядучы. Мы, беларусы, павінны ганарыцца сваей роднай беларускай мовай. Яна прыгожая, сакавітая, лагодная. Шмат цудоўных выказванняў ёсць пра беларускую мову: «Мова — тэта вялікі народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ. Той, хто не паважае родную мову, той не паважае ронага народу». І. Мележ

Дзяўчынка.

Дрыжыць прастор нябес грамовых, у родны край ідзе вясна.
Я зноў пра мову, зноў пра мову — яна, як маці, у нас адна.
Каб белы свет не здаўся вузкім, каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову беларуску, любіце з кожным днём мацней.
У ёй абсяг багроў быленых і поля мудрая душа.
То мова доктара Скарыны, то мова дзеда Талаша.
Яна — жыцця першааснова, яна – стагоддзяў зорны дым.
Калі забудзем, згубім мову, што скажам праўнукам сваім? (Л. Дайнэка)
Вядучы. У тыя часы, калі пісьменнасць была развіта слаба, калі простыя людзі не мелі магчымасці навучыцца грамаце, існавала вусная народная творчасць. Казкі, легенды, вершы ствараў сам народ! Але вельмі важнымі для беларускага народа былі песні. Яны спадарожнічалі з чалавекам ад маленства і да глыбокай старасці. Беларускія народныя песні ўваходзілі ў абрады і звычаі народа.

Гучыць беларуская абрадавая песня «Масленка».

Вядучая. На працягу многіх вякоў з беларускім народам спадарожнічалі танцы, якія выконваліся на разнастайныя святы, перадаваліся ад аднаго пакалення да другога і дайшлі да нашых дзён.

Вядучы.

Танец ёсць у нас такі, беларускі, ліхі,
Як его мы затанцуем, дык ніколі не сумуем.

Беларускі народны танец «Чаравічкі».

Вядучая. Беларускі народ склаў велікую колькасць казак. У аснове казачных твораў знаходзіцца фантастычная выдумка. 3 дзіцячых гадоў казкі вучаць чалавека адрозніваць дабро ад зла, праўду ад крыўды, выхоўваюць эстэтычныя густы.

Вядучы. 3 маленства знаёмімся не толькі з народнымі казкамі, але і з казкамі беларускіх пісьменнікаў: Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Якімовіча. Сёння вы ўбачыце вершаваную казку Міколы Гамолкі «Мядовая хвароба».

Інсцэніроўка казкі Міколы Гамолкі «Мядовая хвароба».

Танец кветак. Вылятаюць пчолкі. Танец пчолак. Пчолы збіраюць мёд: падлятаюць то да адной кветкі, то да другой, нахіляюцца над імі.

1 вядучы. Рана-раненька пчала пакідала вулей,

2 вядучы. Заспявала-загула, каб усе пачулі.

1 пчала. Жу-жу-жу, жу-жу-жу (аблятае кветачку). Я без справы не сяджу. Жу-у (збірае з кветак мядоку збаночак).

2 пчала. Палячу я на лужок (паказвае рукой у бок лужка). Потым — на палетках. І збяру духмяны сок з самых лепшых кветак (паказвае кветкі, а потым збірае мядок у кубак).

3 пчала. Жу-жу-жу, жу-жу-жу (аблятае кветачку). Я над кветкамі кружу. Жу-у (збірае мядок у шклянку).

Гучыць музыка. Выходзіць мядзведзь. Падыходзіць да бочкі з мёдом. Лезе за мёдам. Пчолы ляцяць на мядзведзя, кусаюць яго. Мядзведзь раве і падымае лапу. Пчолы разлятаюцца.

1 вядучы. У мядзведзя Патапа забалела лапа.

Мядзведзь. Ой, пячэ! Трываю ледзь (перавальваецца з нагі на ногу, махае лапай, раве).

1 вядучы. На ўвесь лес раве мядзведзь.

2 вядучы. Мыш кавала недзе блізка, дык прыбегла першай ліска і бядуе.

Бяжыць ліска.

Ліса. Ой, кумок, дзе ж ты лапу так апёк? (Спагадліва аглядае мядзведзеву лапу.) Трэба пер’ем аблажыць — і нічога — будзем жыць! (Гладзіць мядзведзя, шукае пер ‘я.)

Гучыць музыка. Выходзіць воўк, падыходзіць да мядзведзя, аглядвае лапу.

1 вядучы. Воўк спяшаўся, аж узмок, паглядзеў на той апёк, кажа.

Воўк. Пацярпі крыху! (Лашчыць мядзведзя.) А я ў аптэку пабягу, і ўздыхнеш з палёгкай, можа, можа націранне дапаможа. (Усміхаецца, дае цукерку, выбягае.)

Гучыць музыка. Выходзіць вожык з кошыкам і кійком. Абыходзіць мядзведзя, які сядзіць і плача ад болю.

2 вядучы. Вожык, глянуўшы на лапу (глядзіць праз акуляры), супакойвае Патапа.

Вожык. Сапраўды, апухла дужа, ды не вешай галавы! Прынесу табе я, дружа, ліст трыпутніку — травы (шукае травы).

3 ‘яўляецца бусел.

Бусел. Ты жывы яшчэ, Патап? (Дзюбаю дакранаецца да мядзведзя.) Мядзведзь. Ой, памру! (Раве, качаецца па падлозе.) Трываю ледзь!

1 вядучы. Тут прыбеглі зноў звяры — клапатлівыя сябры. Прыняслі для ратавання пер’е, зёлкі, націранне…

Выбягаюцьусе звяры: ліса з пер ‘ем, воўк са шклянкай, вожык з лісцем.

2 вядучы. Бусел кажа ім.

Бусел. Не трэба шкадаваць яго, глядзець! Я мядзведзя бачыў з неба, біўся з пчоламі мядзведзь.

Усе (глядзяць адзін на аднаго, перагаворваючыся). Біўся з пчоламі мядзведзь… Ой!..

Бусел. Ёсць такі жыццёвы ўрок: атрымаеш, што, заробіш, — у Патапа не апёк, а мядовая хвароба!

1 вядучы. I раве — чуваць далека: мёд яму вылазіць бокам!

Мядзведзь раве. А ўсе звяры разыходзяцца, прыгаворваючы: «Мёд яму вылазіць бокам».

—————-

Усе вучні падымаюцца на сцэну.

Дзяўчынка.

Слаўлю я свой край любімы, незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь.

Хлопчык.

Залацістыя прасторы, незлічона ясных зор,
Рэкі, ціхія азёры, галасісты шумны бор!

Дзяўчынка.

Ты нас ласкай атуліла, і я ў шчасці гавару:
Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь! (П. Броўка)

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?