Нашы сябры

Сцэнарый урока “Падарожжа па Беларусі”. 3 клас


Ход урока

Уступная частка. Уступная гутарка

1) У якой краіне мы жывём?
2) Хто мы?
3) Хто нашы бацькі?
4) Як называецца наша Радзіма?

О, край родны, край прыгожы,
Мілы кут маіх дзядоў.
Што мілей у свеце белым
Гэтых ціхіх берагоў?

Асноўная частка ўрока

Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па нашай роднай зямлі, каб пабачыць яе хараство, пазнаёміцца з некаторымі старонкамі гісторыі. А што вы ведаеце аб нашай краіне? (Адказы вучняў.)

Наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. Яе плошча складае больш за 207 тысяч квадратных кіламетраў. Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў. Гэта становішча спрыяе развіццю гандлёвых і культурных зносін з іншымі краінамі, а лёс нашага народа цесна пераплятаецца з лёсам народаў суседніх краін. Хто ж нашы суседзі? З Беларуссю мяжуюць Расія, Украіна, Польшча, Літва і Латвія.

Ю. Свірка. Твая Беларусь

Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына —
Жыццё тваё і гонар твой.

На палітыка-адміністрацыйнай карце адлюстраваны межы шасці абласцей Беларусі: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай. Хто з вас можа паказаць іх на карце?

Усе багацці нашай краіны ствараюцца яе працавітымі, таленавітымі людзьмі. Колькі нас, жыхароў Беларусі? У нашай рэспубліцы пражывае каля 10 мільёнаў чалавек.

Як і кожная незалежная краіна, Беларусь мае сваю дзяржаўную сімволіку (слайд).

Сталіца нашай дзяржавы горад Мінск (слайды). Вось туды мы з вамі і адправімся ў першую чаргу.

Мы знаходзімся на гарадскім вакзале.

Далей наш шлях ляжыць на галоўную плошчу горада — плошчу Незалежнасці (слайд).

Мінск — горад-герой. Мы з вамі адпраўляемся на плошчу Перамогі. У 2010 годзе ўвесь беларускі народ адзначыў вельмі важную дату ў сваёй гісторыі. — 65 годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (слайды).

З Мінска мы адпраўляемся па іншых гарадах нашай краіны. Ці ведаеце вы гарады нашай краіны?

Праводзіцца гульня «Назвы беларускіх гарадоў». (Настаўнік тлумачыць правілы гульні).

Наступны пункт нашага падарожжа — наша малая Радзіма. Што мы называем малой Радзімай? А што з’яўляецца нашай малой Радзімай. (Адказы вучняў.)

Сапраўды, горад Гомель для многіх з нас з’яўляецца нашай малой Радзімай. Раскажыце, што вы ведаеце пра свой родны горад? (Слайды герба і флага)

А калі да вас прыедзе сябар з другой краіны, ці гораду, якія гістарычныя мясціны нашага горада вы пакажаце і чаму? (Выявы з відамі горада Гомеля.)

А зараз мы з вамі адначасова пабываем у розных частках нашай Радзімы. Вось карта, на ёй вы будзеце адзначаць тыя месцы, дзе пабывалі летам і крыху раскажаце пра іх. (Адказы вучняў.)

Зараз мы зноў вяртаемся ў наш клас.

Паглядзіце на карту Беларусі. Гэта не толькі краіна на карце, гэта наша Радзіма, Радзіма нашых продкаў — дзядоў, бацькоў. А Радзіму, як вядома, трэба любіць і шанаваць. Менавіта гэтай тэме народ прысвяціў шмат прыказак і прамавак. А ці ведаеце вы іх?

(Праца ў парах, раздаюцца карткі з заданнямі, трэба знайсці адпаведныя часткі прыказак і прымавак.)

Дарагая тая хатка, …                       як з роднай крыніцы
Усякаму мілая …                                мягчэй чужой пярыны
Няма смачней вадзіцы, …              як у раі
Родная зямля …                                  дома лепей
У сваім краі, …                                     свая старана
Усюды добра, а …                              вуглы дапамагаюць
У сваёй хаце і …                                   дзе радзіла мяне матка
Чалавек без радзімы, …                  чужына-мачыха
Радзіма-маці, …                                    сваё гняздо міла
Усякай птушцы …                               што птушка без песні

Заключная частка

А закончыць наш урок, я хачу такімі словамі.

П. Панчанка. Мая радзіма

Мая радзіма,
Дзе з-за бору
Узыходзіць месяц уначы,
Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы
Жылі калісьці Крывічы.
Рабілі зрубы залатыя,
Чарогі, гонкія чаўны.
І сцены белыя Сафіі
Над плынню быстрае Дзвіны.

 
Аўтар А. У. Цалкова

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?