Нашы сябры

Сцэнарый урока “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

— А зараз наступны сакрэт.

Загадка

Крылаў не мае, ды хутка лятае.
Выпусціш – рад ці не рад,
А не зловіш назад. (Слова)

— З літар, якія знаходзяцца ў канверце складзем слова. (Магілёў) Гэта наша з вамі маленькая Радзіма. Што вы ведаеце пра свой горад? Якімі людзьмі ён славіцца?

(Адказы і паведамленні дзяцей)

— Наступны сакрэт

Суровы час. Мая Радзіма
Гарыць у полымі вайны.
З паходнай кастрай за плячыма
На зборны пункт ідуць сыны.

— 22 чэрвеня 1941 года – час вялікай бяды. У гэты дзень нямецкія войскі вераломна напалі на нашу зямлю. Застагнала ад болю зямелька беларуская. Немцы разбурылі больш як 200 гарадоў і 1200 сёл. Але наш народ помніць аб нязгасным подзвігу тых, хто загінуў у час навалы. Іх памяць ушанавана ў велічных помніках і абелісках.

Пакланіцеся нізка-нізка
Тым, хто зведаў агонь і дым,
Стройным помнікам, абеліскам,
Салдацкім зорачкам баявым.
Ля салдацкіх магіл памаўчыце…
Кожны з мужных салдат збярог
Цішыню і сонца ў блакіце
І сцяжынку на школьны парог.

(Разгляд фотаздымкаў помнікаў: Брэсцкая крэпасць-герой, мемарыяльны комплекс “Хатынь”.)

— Беларусь жыве, будуецца, прыгажэе, квітнее. Якой вы бачыце Беларусь у будучыні?

(Адказы вучняў)

— Паслухайце яшчэ адну гісторыю.

Паведамленне настаўніка

Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць – нехта спявае. Прыслухаўся першы:
— Відаць жаўранак.
— Не, — кажа другі – гэта лес шуміць.
А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:
— Дык гэта ж зямля наша спявае.
Вось якая яна, наша зямля беларуская. І народ наш мудры і таленавіты, таму ў нас вельмі багатая скарбніца народнай мудрасці.

— Апошні сакрэт я адкрыю вам сама. Папрацуем групамі. Кожнай групе прапануецца палова пасловіцы. Дзеці з адной групы чытаюць пачатак пасловіцы, а другая група шукае яе працяг.

Пасловіцы

1. Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай.
2. У гасцях добра, а дома лепш.
3. Дурная птушка свайго гнязда не шануе.
4. Чалавек без Радзімы што салавей без песні.
5. Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.
6. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
7. Для ўсякай птушачкі свё гняздо мілае.

— Я ведаю, што вы рыхтавалі вершы пра нашу старонку.

Конкурс чытальнікаў вершаў.

Рэфлексія

Скласці сінквейн са словам “Радзіма”.

Прадоўжыце сказ: Я мару аб тым, каб …

 

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?