Нашы сябры

Свята беларускіх гаспадынь. Сцэнарый


Зала ўпрыгожана нацыянальнымі ручнікамі, прадметамі быту і куільтуры. Стаіць керамічны посуд, хлеб-соль. Дзяўчынкі апрануты ў хусткі і пярэднікі.

Дзяўчынка.

Міласці просім кожнага да нас у госці.
Заходзьце, калі ласка, заходзьце хутчэй,
Папрацаваўшы — адпачыць.

Гучыць песня «Чаму ж мне не пець».

Вядучы. Сёння мы з вамі сабраліся адпачыць, павесяліцца. А таксама праверыць, якія добрыя гаспадыні нашы дзяўчынкі, якія яны працавітыя і кемлівыя. Хто з маладосці працуе, той на старасці не шкадуе.

Конкурс «Хто хутчэй апранецца»

Дзяўчынкі апранаюць хусткі і пярэднікі.

Хлопчык.

Мы загадак многа знаем, зараз вам іх загадаем.
Хто ўважлівы бывае, хай іх хутка разгадае.

Конкурс «Адгадай загадку»

Дзяўчынкі бяруць загадкі са скрынкі і адгадваюць іх.

Загадкі

Што гэта за свінка:
Невялічкі рост,
Жалезная спінка,
Ільняны хвост. (Іголка.)

Царэўна ў няволі,
У цёмнай каморы,
А косы на сонцы
На вольным прасторы. (Морква.)

Круглы, як сонца,
Шыпіць пад ім донца.
Падрумяніцца бачок
Скоціцца на ручнічок. (Блін.)

Без рук, без ног,
А па падлозе скача. (Венік.)

Пасярод двара стаіць капна,
Спераду вілы, а з заду мятла, (Карова.)

Зялёныя і густыя
На градцы выраслі кусты.
Падкапаў іх наш Андрэйка,
Пад ім — цэлая сямейка. (Бульба.)

Хоць бабуля злая –
Нікога не чапае,
Але кожнаму дасць здачы.
Хто пакрыўдзіць, той заплача (Цыбуля.)

Вядучы. Вельмі добра дзяўчынкі справіліся з загадкамі. Але хлопчыкі засядзеліся. Можа, заспяваем ды паскачам?

Хлопчык.

Сеў у полі на каменьчыку,
Узяў дудку на раменьчыку.
Ду-ду-ду — дудка гудзе.
Полем водгалас ідзе.

Інсцэніроўка песні «Дударыкі»

Хлопчык.

У вас работа другая,
Зусім не прастая.

Конкурс «Пачастунак»

Вядучы. На стале ляжаць прадукты харчавання беларусаў (хлеб, сала, капуста, сыр, масла, морква). Трэба для хлопчыкаў зрабіць пачастунак.

(Хлопчыкі спрабуюць атрыманыя стравы.)

Хлопчык.

Праца гатова, пацеха — для смеха,
Праз пень-калоду часному народу
Грыва ды рагі, аб’яўляю вясёлыя бягі.

Конкурс «Хто хутчэй скруціць клубочак»

Дзяўчынкі павінны скруціць клубок нітак.

Вядучы. Нашы дзяўчынкі вельмі спрытныя, а якія яны кемлівыя і разумныя, мы зараз даведаемся. Дзяўчынкам трэба саставіць і растлумачыць прыказкі:

Прыказкі

1. Дзе, ахвота, ёсць, і, работа, там, ёсць. (Дзе ёсць ахвота, там ёсць і работа.) 2. Чалавек, працы, што, без, птушка, без, крылаў. (Чалавек без працы, што птушка без крылаў.)

3. Дрэнныя, што, не ведаюць, рукі, тыя, навукі, ніякай. (Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі.)

4. Аднымі, не многа, рукамі, зробіш. (Аднымі рукамі не многа зробіш.)

5. Не, працу, за сваю, не бярыся. (Не за сваю працу не бярыся.)

6. Якая, такая, справа, слава, і. (Якая справа — такая і слава.)

7. Хочаш, калачы, не сядзі, есці, на пячы. (Хочаш есці калачы – не сядзі на пячы.)

Дзяўчынка. Засядзеліся хлопчыкі нашы, няхай цянер для нас паскачуць.

Гучыць беларуская полька «Янка». Хлопчыкі танцуюць.

Вядучы. А ці ведаеце, дзяўчынкі, што з’яўляецца другім хлебам у беларускіх сем’ях?

Хлопчык.

Садзяць бульбу на загонах, дзе расце яна шпарчэй.
Будзе бульбы, будзе многа для сябе і для гасцей.

Хлопчык.

3 бульбы ў нас галушкі вараць,
Нашу бульбу ўсюды хваляць.

Вядучы. Каб частавацца бульбай, яе патрэбна спачатку пасадзіць, сабраць ураджай, потым можна толькі і паласавацца.

Конкурс «Збор бульбы»

Дзяўчынкі па камандзе пачынаюць збіраць бульбу. Перамагае тая, якая больш набярэ бульбы.

Дзяўчынка.

Добра вы спявалі, добра і плясалі
Вось за тэта ў пячы напяклі мы вам бліны.
Свежыя, гарачыя ды к таму ж і смачныя.

Дзяўчынка. Як добрыя і прыветлівыя гаспадыні, мы вас частуем беларускімі дранікамі.

Дзяўчынкі частуюць хлопчыкаў дранікамі, якія рыхтавалі дома.

Хлопчык.

Вось і скончыўся наш час сустрэчы,
Надышоў развітання час,
Ад шчырага сэрца, дзяўчынкі,
Мы дзякуем вас!

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?