Нашы сябры

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Класная гадзіна


Эпіграф (словы запісаны на дошцы):

Я не ганю землі чужыя —
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.

Настаўнік: Добры дзень! Вітаю вас на класнаў гадзіне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. Гэтыя словы мы чулі з дзяцінства, мы да іх прывыклі і не можам уявіць сваё жыццё без іх. А ці задумваліся вы, што значаць гэтыя словы для кожнага з нас? Многае можа родная земля. Можа накарміць нас цёплым і смачным хлебам, напаіць крынічнай водой, зачараваць прыгажосцю сваёй прыроды, даць сцяжынку ў самастойнае жыццё.

І сёння у нас размова пойдзе пра нашу Радзіму (паказвае карту Беларусі)

Мы з вамі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Хто такі грамадзянін? (грамадзянін – гэта чалавек, які пастаянна жыве ў дзяржаве, карыстаецца яго абаронай, мае шэраг сваіх правоў і абавязкаў).

Паслухайце, як Ніл Гілевіч у вершы «Я – беларус» выказаў сваю грамадзянскую пазіцію.

Ніл Гілевіч. Я – беларус.

Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі.
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, я ганаруся, што маю гэтае імя!
Аб добрай славе Беларусі ў свеце знаюць нездарма!
Я – беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы і зблізку чую, і здаля.

Калі беларус хоча ўсвядоміць сабе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры сваёй нацыі. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, якія імелі звычаі і традыцыі. А яшчэ кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць сімвалы сваёй дзяржавы. Гэта герб, сцяг і гімн. Яшчэ раз уважліва паглядзіце на іх і запомніце.

Герб, гімн, сцяг – дзяржаўная сімволіка, якая падкрэслівае, што наша дзяржава – незалежная, вольная самастойная краіна, а ўсе мы, яе жыхары, з’яўляемся грамадзянамі сваёй краіны.

Вучні расказваюць пра герб і сцяг Рэспублікі Беларусь.

Настаўнік: Есць герб і ў нашага роднага горада. Раскажа пра яго (прозвішча, імя вучня)

Настаўнік: А зараз паслухайце верш Уладзіміра Скарынкіна «Белая Русь мая». (Верш чытае вучань)

Уладзімір Скарынкін. Белая Русь мая

Белая Русь мая! Чыстая ты мая! Родная ты мая!
Белыя гоні бульбы, белые косы дзяўчат.
Воблакаў белых над Бугам вечны парад!
Белых грыбоў кашолкі, белыя плечы бяроз.
Белыя россыпы золкіх чыстых світальных рос.
Белых туманаў плыні, белыя вершы буслоў.
Ціхая завадзь Бяліныч, рык белавежскіх зуброў.
Вейкі рамонкаў белых, белыя грывы завей.
Чыстыя душы смелых, простых тваіх людзей.
Не засмуцілі войны позірк лагодны твой.
Толькі бялеюць скроні ўдовінай сівізной.
Белая Русь мая! Чыстая ты мая! Родная ты мая!

Настаўнік: Наша літаратура багата мастацкімі творамі. І, мабыць, няма ніводнага паэта і пісьменніка, які б не пісаў пра Беларусь. Давайце паслухаем некаторыя з іх:

Алесь Бачыла «Радзіма мая дарагая».

П. Броўка «Мая Айчына».

Ніл Гілевіч «Край мой беларускі, край».

Сяргей Законнікаў «Бацькаўшчына».

Настаўнік: Сёння мы можам з гонарам сказаць, што мы – беларусы, і жывем у гэтай цудоўнай краіне. А вы з’яўляецеся нашчадкамі цудоўных скарбаў, духоўнай спадчыны свайго народа. Вам працягваць традыцыі свайго народа.

А цяпер паспрабуем адказаць на пытанні:

1. Каго вы лічыце сапраўднымі грамадзянамі сваей Радзімы?

2. Чаго б вы хацелі для сваей Радзімы, як яе грамадзяне?

3 Назавіце славутых землякоў свайго рэгіена.

Заключная частка. Гучыць песня «Жураўлі на Палессе ляцяць».
 
Падрыхтаваў В. П. Серыкаў

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?