Нашы сябры

‘Класны час’

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Класная гадзіна

Мэта: выхаванне любві да роднага краю, яго традыцый і звычаяў, да роднай дзяржавы.

Задачы: дапамагчы вучням зразумець і асэнсаваць ролю сімволікі ў развіцці дзяржавы; выхоўваць павагу да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; садзейнічаць грамадска-палітычнаму і маральна-прававому выхаванню.

Нагляднасць: Карта Беларусі, дзяржаўная сімволіка, канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, выстава кніг пра Беларусь.

Падрыхтаваў В. П. Серыкаў

 
Глядзець класную  гадзіну

Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі. Літаратурная гасцёўня

Мэты: фарміраваць у вучняў паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны; прывіваць любоў да роднай беларускай мовы.

Матэрыял да урока: Карта Беларусі. Вершы пра Беларусь. Выстаўка кніг пра Беларусь.

Падрыхтаваў Краўчанка М. Б.
 
Глядзець літаратурную гасцёўню

Мая зямля, мая Радзіма – Беларусь! Распрацоўка першага ўрока. 5 клас

Распрацоўка першага ўрока па тэме “Мая зямля, мая Радзіма – Беларусь!” для вучняў 5 класаў.

Аўтар Васілеўская І. Б., Піпір Г. Ф.

 
Глядзець распрацоўку першага ўрока

Мы — беларусы! Класны час у пачатковай школе

Мэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе славутых землякоў, родную мову; выхоўваць пачуццё патрыятызму, годнасці і гонару за сваю Радзіму; развіваць эстэтычны густ, маўленне і творчае мысленне вучняў; садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры Бацькаўшчыны, да яе сучаснага жыцця; фарміраваць грамадзянскую пазіцыю ў вучняў, жаданне стаць неабходнымі сваёй краіне, быць вартымі яе.

Матэрыял з вольных крыніц

 
Глядзець класны час

Урок-падарожжа “Брэсцкая крэпасць-герой”

Мэта: пазнаёміць вучняў з мемарыяльным комплексам “Брэсцкая крэпасць-герой”, з падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў чэрвені і ліпені 1941 г.

Задачы: паказаць вучням, як мужна і рашуча баранілі ад ворага савецкія людзі родную зямлю, якія выпрабаванні выпалі на долю абаронцаў Радзімы; развіваць у вучняў уменні працаваць з гістарычнай картай, малюнкам, фарміраваць пазнавальны інтарэс да падзей гістарычнага мінулага; на прыкладзе гераізму і мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці выхоўваць у школьнікаў любоў да Радзімы, да родных мясцін.

Абсталяванне: карта “Вялікая Айчынная вайна (1941— 1945 гг.)”; фотаздымкі Брэста і мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”; партрэты абаронцаў Брэсцкай крэпасці; грамзапісы музыкі і песень, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне; стужка часу.

Аўтар І. І. Катоўская

 
Глядзець урок-падарожжа

Урок-падарожжа “Беларусь – краіна маёй будучыні”

Мэта: стварыць умовы для фарміравання грамадзянскай пазіцыі ў вучняў, выхавання пачуцця любові да сваёй Радзімы.

Задачы: актуалізаваць і пашырыць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, гістарычнае мінулае; развіваць творчае мысленне, эстэтычны густ; выхоўваць цікавасць да нацыянальнай культуры, гонар за беларускі народ, любоў да Радзімы.

Абсталяванне: фанаграма “Мой родны кут”, малюнак бусла, назвы прыпынкаў, вершы для чытання вучнямі, фота В.А. Тумара, малюнкі сцягоў некалькіх дзяржаў, сімвалы РБ, малюнак нацыянальнай бібліятэкі, карта РБ, партрэты Е. Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны.

Аўтар Тумар А.М.

 
Глядзець урок-падарожжа

Сцэнарый урока “Падарожжа па Беларусі”. 3 клас

Мэта: 1) даць агульныя ўяўленні аб нашай рэспубліцы, 2) развіваць цікавасць да мінулага нашага краю, выхоўваць павагу да нашых продкаў.

Форма правядзення: завочнае падарожжа.

Абсталяванне: карта Рэспублікі Беларусь, флажкі, выявы з відамі г.Мінска, герб г. Гомеля, выявы з відамі г. Гомеля.

Аўтар А. У. Цалкова

 
Глядзець сцэнарый урока

Што шукаеш?