Арфаграфічны разбор. Парадак і прыклады арфаграфічнага разбору.
Парадак арфаграфічнага разбору
У ВНУ
1. Слова з выдзеленымі арфаграмамі.
2. Тып арфаграмы (на якое правіла).
3. Правіла напісання арфаграмы.
4. Прынцып напісаішя арфаграмы (фанетычны, марфалагічны; дыферэнцыяльныя, традыцыйныя напісанні).
У школе
1. Слова з выдзеленымі арфаграмамі.
2. На якое правіла.
3. Правіла напісання арфаграмы,
Узоры выканання арфаграфічнага разбору
У спіс барацьбітоў за мір і я свае імя паставіць права маю.
У ВНУ
1. Барацьбітоў.
2. Арфаграма на правапіс глухіх перад звонкімі.
3. Азванчэнне глухіх перад звонкімі на пісьме не перадаецца.
4. Арфаграма адпавядае марфалагічнаму прынцыпу напісання.
У школе
1. Барацьбітоў.
2. Арфаграма на правапіс глухіх перад звонкімі.
3. Глухія перад звонкімі пішуцца нязменна.
Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
У ВНУ
1. Снег.
2. Арфаграма на правапіс звонкіх на канцы слоў.
3. Аглушэнне звонкіх на канцы слоў на пісьме не перадаецца.
4. Арфаграма адпавядае марфалагічнаму прынцыпу напісання.
У школе
1. Снег.
2. Арфаграма на правапіс звонкіх на канцы слоў.
3. Звонкія на канцы слоў пішуцца нязменна.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


