Графічны разбор. Парадак і прыклады графічнага разбору.
Парадак графічнага разбору ў ВНУ
1. Назвы літар і абазначаныя імі гукі.
2. Колькасць літар і гукаў, асаблівасці іх суадносін (акрэсліць — калі ёсць разыходжанні паміж графічным абазначэннем гука і яго вымаўленнем).
3. Від галосных літар паводле функцыі: ётавыя, палаталізаваныя ці велярызаваныя.
4. Літары з асноўным і дадатковым гукавым значэннем.
5. Адназначныя і двухзначныя літары.
6. Прынцып ужыванпя літар (гукавы ці складовы).
Узоры графічнага разбору слова
На долю нам выпала шчасце па ленінскіх сцежках ісці.
Сцежках
1. Літары: с(эс), ц(цэ), е(е), ж(жэ), к(ка), а(а), х(ха). Гукі: [с’], [ц’], [э], [ш], [к], [а], [х].
2. Літар 7, гукаў 7. Літара ж перад літарай для глухога [к] абазначае гук [ш].
3. Літара е палаталізаваная; а — велярызаваная.
4. Літары с, ц, е, к, а, х з асноўным гукавым значэннем; літара ж — з дадатковым.
5. Літара а адназначная; літары с, ц, е, к, х — двухзначныя.
6. Літара а ўжываецца паводле гукавога прынцыпу; с, ц, е, к, х — паводле складовага.
Марозная ціхая ноч плыве над зямлёю.
Марозная
1. Літары: м(эм), а(а), р(эр), о(о), з(зэ), н(эн), а(а), я(я). Гукі: [м], [а], [р], [о], [з], [н], [а], [j], [а].
2. Літар 8, гукаў 9. Літара я пасля галоснай а абазначае два гукі: [j] і [а].
3. Літары а, о велярызаваныя; я — ётавая.
4. Усе літары ўжыты з асноўным гукавым эначэннем.
5. Літары а, р, о адназначныя; м, з, н, я —двухзначныя.
6. Літары а, р, о ўжываюцца паводле гукавога прынцыпу; м, з, н, я — паводле складовага.
Мы — першыя ў свеце разведчыкі будучыні.
Разведчыкі
1. Літары: р(эр), а(а), з(зэ), в(вэ), е(е), д(дэ), ч(чэ), ы(ы), к(ка), і(і). Гукі [р], [а], [з’], [в’], [э], [ч‾], [ы], [к’], [і].
2. Літар10, гукаў 9. Спалучэнне дзвюх літар д і ч абазначае гук [ч‾].
3. Літары а, ы велярызаваныя; е, і — палаталізаваныя.
4. Усе літары, акрамя д, ужыты з асноўным гукавым значэннем; д — з дадатковым.
5. Літары р, а, ы, ч адназначныя; з, в, е, к, і — двухзначныя.
6. Літары р, а, ч, ы ўжываюцца паводле гукавога прынцыпу; з, в, е, к, і — паводле складовага.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


