Лексічны разбор. Парадак і прыклады лексічнага разбору.
Парадак лексічнага разбору
У ВНУ
1. Лексічнае значэнне слова ў сказе. Адназначнае ці мнагазначнае слова. Назваць некалькі значэнняў мнагазначнага слова.
2. Тып значэння: прамое ці пераноснае (від пераносу: метафара, метапімія, сінекдаха), свабоднае ці звязанае (фразеалагічна звязанае або сінтаксічна абумоўленае).
3. Лексіка-семантычныя сувязі (падабраць да слова, калі можна, сінонімы і антонімы).
4. Паходжанне слова: спрадвечна беларускае ці запазычанае. Прыметы запазычанага слова.
5. Сфера выкарыстання: агульнаўжывальнае ці абмежаванага ўжывання (дыялектнае, спецыяльнае — слова-тэрмін ці прафесійнае; жаргоннае).
6. Прыналежнасць да актыўнай ці пасіўнай лексікі (гістарызм, архаізм або неалагізм).
7. Стылістычны разрад: нейтральнае, гутарковае ці кніжнае (тэрміналагічнае, публіцыстычнае, афіцыйна-дзелавое, паэтычнае).
У школе
1. Лексічнае значэнне слова ў сказе. Адназначнае ці мнагазначнае слова.
2. Прамое ці пераноснае значэнне.
3. Сінонімы і антонімы да слова (калі можна падабраць).
4. Агульнаўжывальнае ці дыялектнае слова, спецыяльнае або прафесійнае.
5. Штодзённа ўжывальнае слова ці ўстарэлае або новае.
Узоры выканання лексічнага разбору слова
Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар.
У ВНУ
1. Радасць — пачуццё вялікай асалоды, задаволенасці. Слова мнагазначнае. Іншыя значэнні: ‘падзеі, абставіны, якія прыносяць асалоду, шчасце’, ‘ласкавы, пяшчотны зварот’.
2. Значэнне прамое, свабоднае.
3. Сінонім: весялосць; антонім: смутак.
4. Спрадвечна беларускае.
5. Агульнаўжывальнае.
6. Належыць да актыўнай лексікі.
7. Стылістычна нейтральнае.
У школе
1. Радасць — пачуццё вялікай асалоды, задаволенасці. Слова мнагазначнае.
2. Значэнне прамое.
3. Сінонім: весялосць; антонім: смутак.
4. Агульнаўжывальнае.
5. Штодзённа ўжывальнае.
Чалавек працы — творца ўсіх багаццяу свету.
У ВНУ
1. Творца — той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўпасці. Слова адназначнае.
2. Значэнне прамое, свабоднае.
3. Сінонімы: тварэц, стваральнік; антонім: разбуральнік.
4. Запазычанае з польскай мовы. Прымета запазычанасці — суфікс -ц- (а).
5. Агульнаўжывальнае.
6. Належыць да актыўнай лексікі.
7. Гутарковае.
У школе
1. Творца — той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Слова адназначнае.
2. Значэнне прамое.
3. Сінонімы: тварэц, стваральнік; антонім: разбуральнік.
4. Агульнаўжывальнае.
5. Штодзённа ўжывальнае.
Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло.
У ВНУ
1. Плыве — плаўна перамяшчаецца ў паветры. Слова мнагазначнае. Іншыя значэнні: ‘перамяшчаецца на паверхні вады або ў вадзе’, ‘едзе на караблі, лодцы’ і падобн., ‘праходзіць, мінуе’ і інш.
2. Значэнне пераноснае (метафара), свабоднае.
3. Антонім: стаіць.
4. Спрадвечна беларускае.
5. Агульнаўжывальнае.
6. Належыць да актыўнай лексікі.
7. Стылістычна нейтральнае.
У школе
1. Плыве — плаўна перамяшчаецца ў паветры. Слова мнагазначнае.
2. Значэнне пераноснае.
3. Антонім: стаіць.
4. Агульнаўжывальнае.
5. Штодзённа ўжывальнае.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


