Лічэбнікі. Напісанне лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі.

Напісанне лічэбнікаў, асабліва складаных і састаўных, заўсёды выклікае цяжкасці. Пры вывучэнні тэмы «Лічэбнікі», а дакладна «Скланенне лічэбнікаў» у падручніках сустракаецца шмат практыкаванняў, у якіх трэба запісаць нейкія лічбы словамі, а потым праскляняць іх.

Некалькі частых прыкладаў, якія дадуць падказкі па выкананню дамашняга задання па беларускай мове. На іх аснове па аналогіі можна будзе праскланять і іншыя падобныя лічэбнікі беларускай мовы.

 

Праскланяць лічэбнікі, запісаўшы ix словамі.

Колькасныя лічэбнікі

2 — два

  • Н. два
  • Р. двух
  • Д. двум
  • В. два (двух)
  • Т. двума
  • М. аб двух

Простыя лічэбнікі

17 — сямнаццаць

  • Н. сямнаццаць
  • Р. сямнаццаці
  • Д. сямнаццаці
  • В. сямнаццаць
  • Т. сямнаццаццю
  • М. аб сямнаццаці

Складаныя колькасныя лічэбнікі

50 — пяцьдзясят

  • Н. пяцьдзясят
  • Р. пяцідзесяці
  • Д. пяцідзесяці
  • В. пяцьдзясят
  • Т. пяццюдзесяццю
  • М. аб пяцідзесяці

Састаўныя колькасныя лічэбнікі

79 — семдзесят дзевяць

  • Н. семдзесят дзевяць
  • Р. сямідзесяці дзевяці
  • Д. сямідзесяці дзевяці
  • В. семдзесят дзевяць
  • Т. сямюдзесяццю дзевяццю
  • М. аб сямідзесяці дзевяці

 

782 — семсот восемдзесят два

  • Н. семсот восемдзесят два
  • Р. сямісот васьмідзесяці двух
  • Д. сямістам васьмідзесяці двум
  • В. семсот восемдзесят два
  • Т. сямюстамі васьмюдзесяццю двума
  • М. аб сямістах васьмідзесяці двух

 

654 — шэсцьсот пяцьдзясят чатыры

  • Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
  • Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох
  • Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром
  • В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры (чатырох)
  • Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма
  • М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох

 

386 — трыста восемдзесят шэсць

  • Н. трыста восемдзесят шэсць
  • Р. трохсот васьмідзесяці шасці
  • Д. тромстам васьмідзесяці шасці
  • В. трыста восемдзесят шэсць
  • Т. трымастамі васьмюдзесяццю шасцю
  • М. аб трохстах васьмідзесяці шасці

 

976 — дзевяцьсот семдзесят шэсць

  • Н. дзевяцьсот семдзесят шэсць
  • Р. дзевяцісот сямідзесяці шасці
  • Д. дзевяцістам сямідзесяці шасці
  • В. дзевяцьсот семдзесят шэсць
  • Т. дзевяццюстамі сямюдзесяццю шасцю
  • М. аб дзевяцістах сямідзесяці шасці

 

231 — дзвесце трыццаць адзін

  • Н. дзвесце трыццаць адзін
  • Р. двухсот трыццаці аднаго
  • Д. двумстам трыццаці аднаму
  • В. дзвесце трыццаць адзін
  • Т. двумастамі трыццаццю аднім
  • М. аб двухстах трыццаці адном

 

235 — дзвесце трыццаць пяць

  • Н. дзвесце трыццаць пяць
  • Р. двухсот трыццаці пяці
  • Д. двумстам трыццаці пяці
  • В. дзвесце трыццаць пяць
  • Т. двумастамі трыццаццю пяццю
  • М. аб двухстах трыццаці пяці

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Водгукі на “Лічэбнікі. Напісанне лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі.”

  • beeeeee !:

    очень классный сайт ! СУУУУУПЕЕЕЕЕЕЕЕЕР!

  • -(info)-TIMOCHAS-(ошибки):

    Пишется не с_е_мнаццаць, а с_я_мнаццаць
    ну а так все хорошо.

    • Дзякуй за заўвагу!

      Напісанне лічэбнікаў сЯмнаццаць, васЯмнаццаць, дзЯвяты, дзЯсяты, пяцьдзЯсят, шэсцьдзЯсят выпраўлена з адпаведнасцю Новым правілам беларускага правапісу.

      Да пэўнага часу лічэбнікі «дзевяты», «дзесяты», «семнаццаць» і «васемнаццаць» складалі выключэнне з агульнага правіла якання.

  • Алена К.:

    Добры дзень! Ваш сайт, безумоўна, вельмі карысны, але тэрмінова трэба выправіць некалькі памылак у гэтым раздзеле. У тлумачэннях адносна новых правілаў напісання Вы ўказваеце формы «семдзЯсят», «восемдзЯсят». Гэта не так. Як і раней, у гэтых словах пішацца Е: «семдзЕсят», «восемдзЕсят» (бо гэта не першы склад перад націскам). Змянілася напісанне толькі ў словах «пяцьдзЯсят», «шэсцьдзЯсят» (у апошнім слове змянілі націск на апошні склад, таму дзейнічае закон «якання»).
    І адносна рубрыкі «Складаныя колькасныя лічэбнікі» — тут Вы ўзялі ў якасці прыкладу лічэбнік «сямнаццаць». Аднак па меркаванні многіх лінгвістаў (як нашых, так і рускіх), лічэбнікі ад аднаго да дваццаці, а таксама трыццаць, сорак, сто — гэта простыя лічэбнікі. Таму для прыкладу вазьміце складаны лічэбнік накшталт «пяцьдзясят» або «шэсцьдзясят» (у іх скланяецца абедзве часткі, у адрозненне ад простых).
    Жадаю поспехаў!

  • Алена К.:

    Добры дзень! Яшчэ раз Вас велiкадушна прашу выправiць памылкi! Усе прыклады,дзе сустракаюцца словы «семдзЕсят» i «восемдзЕсят», надрукаваны няправiльна. Там няма «Я»! I яшчэ раз настойлiва рэкамендую азнaемiцца з правiламi — гл., напрыклад «Беларускi арфаграфiчны сл-к» (2009, пад рэд. А.А.Лукшанца). Вас чытаюць, гэта павiнна акумуляваць вашу адказнасць за якасць апублiкаванага матэрыялу!
    З найлепшымi пажаданнямi!..

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры