Марфалагічны разбор безасабова-прэдыкатыўных слоў. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору безасабова-прэдыкатыўных слоў.
Парадак марфалагічнага разбору безасабова-прэдыкатыўных слоў
У ВНУ
1. Часціна мовы.
2. Разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы): невытворнае — толькі безасабова-прэдыкатыўнае або вытворнае — суадноснае з прыслоўем, прыметнікам, назоўнікам, дзеясловам.
3. Лексіка-семантычны разрад (абазначае псіхічны або фізічны стан чалавека, стан прыроды, ацэнку стану, меру чаго-небудзь і інш.).
4. Форма ступені параўнання (калі ёсць): вышэйшая, найвышэйшая — простая ці складаная.
5. Форма ацэнкі і меры (калі ёсць).
6. Сінтаксічная функцыя.
Узоры выканання марфалагічнага разбору безасабова-прэдыкатыўных слоў
На дварэ было вельмі холадна.
У ВНУ
1. Холадна — безасабова-прэдыкатыўнае слова.
2. Вытворнае (суадноснае з прыметнікам халодны).
3. Абазначае стан прыроды.
4. —
5. —
6. Уваходзіць у склад выказніка было холадна.
Трэба было дачакацца раніцы, каб пераправіцца праз раку.
У ВНУ
1. Трэба — безасабова-прэдыкатыўнае слова.
2. Невытворнае.
3. Абазначае неабходнасць дзеяння.
4. —
5. —
6. Уваходзіць у склад выказніка трэба было дачакацца.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!



Вялікі дзякуй за дапамогу! Вельмі карысны матэрыял.
Вам дзякуй за ўвагу да нашага рэсурсу! Рады быць карыснымі