Нашы сябры

Марфалагічны разбор дзеепрыметніка. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору дзеепрыметніка.

Парадак марфалагічнага разбору дзеепрыметніка

У ВНУ

1. Часціна мовы (неспрагальная форма дзеяслова).

2. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду).

3. Марфалагічныя прыметы: стан, трыванне, час; лік, род (у адзіночным ліку), склон (для поўных дзеепрыметнікаў).

4. Поўны або кароткі (калі дзеепрыметнік залежнага стану).

5. Спосаб утварэння (ад якой дзсяслоўнай асновы і пры дапамозе якога суфікса ўтвораны).

6. Да якога пазоўніка дапасуецца.

7. Сінтаксічная функцыя.

У школе

1. Часціна мовы (асобая форма дзеяслова).

2. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку мужчьшскага роду).

3. Марфалагічныя прыметы: стан, трыванне, час; лік, род (у адзіночным

ліку), склон (для поўных дзеепрыметнікаў).

4. Поўны або кароткі (калі дзеепрыметнік залежнага стану).

5. Да якога назоўніка дапасуецца.

6. Сінтаксічная роля.

Узоры выканання марфалагічнага разбору дзеепрыметніка

Скончыўся лес, дарога выбегла да маладога, прысыпанага снегам жыта.

У ВНУ

1. (Да) прысыпанага (жыта) — дзеепрыметнік.

2. Пачатковая форма — прысыпаны.

3. Залежнага стану, закончанага трывання, прошлага часу, ужыты ў адзіночным ліку, ніякім родзе, родным склоне.

4. Поўны.

5. Утвораны ад асновы інфінітыва пераходнага дзеяслова закончанага трывання прысыпаць (прысыпа-) пры дапамозе суфікса -н-.

6. Дапасуецца да назоўніка жыта.

7. Выконвае функцыю азначэння.

У школе

1. (Да) прысыпанага (жыта) — дзеепрыметнік.

2. Пачатковая форма — прысыпаны.

3. Залежнага стану, закончанага трывання, прошлага часу; ужыты ў адзіночным ліку, ніякім родзе, родным склоне.

4. Поўны.

5. Дапасуецца да назоўніка жыта.

6. З’яўляецца азначэннем.

 

Пасінелы ад ветру і марозу ліпень зусім быў не падобны на летні месяц.

У ВНУ

1. Пасінелы (ліпень) — дзеепрыметнік.

2. Пачатковая форма — пасінелы.

3. Незалежнага стану, закончанага трывання, прошлага часу; ужыты ў адзіночным ліку, мужчынскім родзе, назоўным склоне.

4. Поўны.

5. Утвораны ад асновы інфінітыва непераходнага дзеяслова закончанага трывання пасінець (пасіне-) пры дапамозе суфікса -л-.

6. Дапасуецца да назоўніка ліпень.

7. Выконвае функцыю азначэння.

У школе

1. Пасінелы (ліпень) — дзеепрыметнік.

2. Пачатковая форма — пасінелы.

3. Незалежнага стану, закончанага трывання, прошлага часу; ужыты ў адзіночным ліку, мужчынскім родзе, назоўным склоне.

4. Поўны.

5. Дапасуецца да назоўніка ліпень.

6. З’яўляецца азначэннем.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?