Марфалагічны разбор дзеепрыслоўя. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору дзеепрыслоўя.
Парадак марфалагічнага разбору дзеепрыслоўя
У ВНУ
1. Часціна мовы (нязменная форма дзеяслова).
2. Пачатковая форма (інфінітыў).
3. Марфалагічныя прыметы:
а) трыванне (незакончанае, закончанае);
б) зваротнае ці незваротнае;
в) пераходнае ці непераходнае.
4. Спосаб утварэння (ад якой дзеяслоўнай асновы і пры дапамозе якога суфікса ўтворана).
5. Сінтаксічная функцыя.
У школе
1. Часціна мовы (асобая нязменная форма дзсяслова).
2. Пачатковая форма (неазначальная форма).
3. Марфалагічныя прыметы: трыванне (незакончанае, закончанае);
4. Сінтаксічная роля.
Узоры выканання марфалагічнага разбору дзеепрыслоўя
Летнімі ціхімі вечарамі буслы, закідваючы ўгору галаву, клекаталі і клекаталі.
У ВНУ
1. Закідваючы (галаву) — дзеепрыслоўе.
2. Пачатковая форма — закідваць.
3. Незакончанага трывання, незваротнае, пераходнае.
4. Ўтворана ад асновы цяперашняга часу дзеяслова I спражэння закідваюць (закідвай-) пры дапамозе суфікса -учы (арфаграфічна -ючы).
5. Разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое выступае ў функцыі акалічнасці спосабу дзеяння.
У школе
1. Закідваючы (галаву) — дзеепрыслоўе.
2. Пачатковая форма — закідваць.
3. Незакончанага трывання.
Стаяў маладзічок у купцы тоненькіх воблачкаў, і стаіўшыся, як рыбіна ў траве.
У ВНУ
1. Стаіўшыся – дзеепрыслоўе.
2. Пачатковая форма стаіцца.
3. Закончанага трывання, зваротнае, непераходнае.
4. Утворана ад асновы прошлага часу дзеяслова закончанага трывання стаіўся (стаі-…ся) пры дапамозе суфікса -ўшы-.
5. Разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое выступае ў функцыі акалічнасці спосабу дзеяння.
У школе
1. Стаіўшыся — дзеепрыслоўе.
2. Пачатковая форма — стаіцца.
3. Закончанага трывання.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


