Нашы сябры

Марфалагічны разбор дзеяслова. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору дзеяслова.

Парадак марфалагічнага разбору дзеяслова

У ВНУ

1. Часціна мовы.

2. Пачатковая форма (інфінітыў).

3. Асновы дзеяслова: цяперашняга (простага будучага) часу, інфінітыва (калі асновы інфінітыва і прошлага часу не супадаюць, назваць аснову прошлага часу).

4. Марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны ці незваротны, стан (залежны ці незалежны), трыванне (закончанае ці незакончанае), спражэнне (I, II, рознаспрагальны), асабовы ці безасабовы; лад (абвесны, загадны ці ўмоўны), час (цяперашні, прошлы — просты ці складаны, будучы — просты ці складаны), лік, род (для форм прошлага часу адзіночнага ліку).

5. Сінтаксічная функцыя.

У школе

1. Часціна мовы.

2. Пачатковая форма (неазначальная форма).

3. Асновы дзеяслова: цяперашняга часу, інфінітыва.

4. Марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны (адзначыць, калі з’яўляецца ім), трыванне (закончанае ці незакончанае), спражэнне (I, II, рознаспрагальны), безасабовы (адзначыць, калі з’яўляецца ім); лад (абвесны, загадны ці ўмоўны), час (калі ёсць), лік, род (для форм прошлага часу адзіночнага ліку).

5. Сінтаксічная роля.

Узоры выканання марфалагічнага разбору дзеяслова

Мы жывём пад мірным небам, заняты мірнай, стваральнай працай.

У ВНУ

1. Жывём — дзсяслоў.

2. Пачатковая форма — жыць.

3. Аснова цяперашняга часу — жыв’-, аснова інфінітыва — жы-.

4. Непераходны, незваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання, I спражэння, асабовы; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 3-й асобе, множным ліку.

5. Выконвае функцыю выказніка.

У школе

1. Жывём — дзеяслоў.

2. Пачатковая форма — жыць.

3. Аснова цяперашняга часу — жыв’-, аснова інфінітыва — жы-.

4. Непераходны, неза¬кончанага трывання, I спражэння; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 3-й асобе, множным ліку.

5. З’яўляецца выказнікам.

 

Белыя хмурынкі, нібы намаляваныя на блакітным палатне неба, нерухома віселі над зямлёй.

У ВНУ

1. Віселі — дзеяслоў.

2. Пачатковая форма — вісець,

3. Аснова цяперашняга часу—віс’-, аснова інфінітыва — вісе-.

4. Непераходны, незваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання, II спражэння, асабовы; ужыты ў абвесным ладзе, прошлым часе, множным ліку.

5. Выконвае функцыю выказніка.

У школе

1. Віселі — дзеяслоў.

2. Пачатковая форма — вісець.

3. Аснова цяперашняга часу — віс’-, аснова інфінітыва — вісе-.

4. Непераходны, незакончанага трывання, II спражэння; ужыты ў абвесным ладзе, прошлым часе, множным ліку.

5. З’яўляецца выказнікам.

 

Няхай ракеты спапяляць саміх тых, што збіраюцца цэліцца на маю зямлю.

У ВНУ

1. Няхай спапяляць – дзеяслоў.

2. Пачатковая форма — спапяліць.

3. Аснова будучага простата часу — спапял’-, аснова інфінітыва — спапялі-.

4. Пераходны, незваротны, незалежнага стану, закончанага трывання, II спражэння, асабовы; ужыты ў загадным ладзе, 3-й асобе, множным ліку.

5. Выконвае функцыю выказніка

У школе

1. Няхай спапяляць — дзеяслоў.

2. Пачатковая форма — спапяліць.

3. Аснова будучага простата часу — спапял’-, аснова інфінітыва — спапялі-.

4. Пераходны, закончанага трывання, II спражэння; ужыты ў загадным ладзе, 3-й асобе, множным ліку.

5. З’яўляецца выказнікам.

 

Я нізка прад табой хілюся, мой родны край, мой любы край!

У ВНУ

1. Хілюся — дзеяслоў.

2. Пачатковая форма — хіліцца.

3. Аснова цяперашняга часу — хіл’-(цца), аснова інфінітыва — хілі-(цца).

4. Непераходны, зваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання, II спражэння, асабовы; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 1-й асобе, адзіночным ліку.

5. Выконвае функцыю пыказніка.

У школе

1. Хілюся — дзеяслоў.

2. Пачатковая форма — хіліцца.

3.—

4. Непераходны, зваротны, незакончанага трывання, II спражэння; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 1-й асобе, адзіночным ліку.

4. З’яўляецца выказнікам

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?