Марфалагічны разбор інфінітыва. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору інфінітыва.
Парадак марфалагічнага разбору інфінітыва
У ВНУ
1. Часціна мовы (нязменная форма дзеяслова).
2. Аснова інфінітыва.
3. Марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны ці незваротны, стан (залежны ці незалежны), трыванне (закончанае ці незакончанае).
4. Сінтаксічная функцыя.
У школе
1. Часціна мовы (нязменная форма дзеяслова).
2. Аснова інфінітыва.
3. Марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны (адзначыць, калі з’яўляецца ім), трыванне (закончанае ці незакончанае).
Узоры выканання марфалагічнага разбору інфінітыва
Чалавекам быць — самая высокая з усіх пасад на зямлі.
У ВНУ
1. Быць — інфінітыў.
2. Аснова інфінітыва — бы-.
3. Непераходны, незваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання.
4. Уваходзіць у склад дзейніка чалавекам быць.
У школе
1. Быць – інфінітыў.
2. Аснова інфінітыва — бы-.
3. Непераходны, незакончанага трывання.
З-пад хвой-красунь, як на далоні, відаць і хаты, і двары.
У ВНУ
1. Відаць — інфінітыў.
2. Аснова інфінітыва — віда-.
3. Непераходны, незваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання.
4. Выконвае функцыю выказніка.
У школе
1. Відаць — інфінітыў.
2. Аснова інфінітыва — віда-.
3. Непераходны, незакончанага трывання.
І ўсё ж да Чубара даволі хутка вярнулася здольнасць разважаць.
У ВНУ
1. Разважаць — інфінітыў.
2. Аснова інфінітыва — разважа-.
3. Непераходны, незваротны, незакончанага трывання.
4. Выконвае функцыю недапасаванага азначэння.
У школе
1. Разважаць — інфінітыў.
2. Аснова інфінітыва — разважа-.
3. Непераходны, незакончанага трывання.
Пачаў падаць снег, густы, спорны.
У ВНУ
1. Падаць — інфінітыў.
2. Аснова інфінітыва — пада-.
3. Непераходны, незваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання.
4. Уваходзіць у склад выказніка пачаў падаць.
У школе
1. Падаць — інфінітыў.
2. Аснова інфінітыва — пада-.
3. Непераходны, незакончанага трывання.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


