Нашы сябры

Марфалагічны разбор лічэбніка. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору лічэбніка.

Парадак марфалагічнага разбору лічэбніка

У ВНУ

1. Часціна мовы.

2. Пачатковая форма (назоўны склон).

3. Лексіка-граматычны разрад: колькасны (уласнаколькасны, зборны, дробавы) або парадкавы.

4. Разрад па структуры: просты, складаны або састаўны.

5. Марфалагічныя прыметы: а) для колькасных — род (калі ёсць), лік (калі ёсць), склон; б) для парадкавых— род, лік, склон.

6. Да якога назоўніка дапасуецца (калі лічэбнік парадкавы).

7. Сінтаксічная функцыя.

У школе

1. Часціна мовы.

2. Пачатковая форма (назоўны склон).

3. Разрад паводле значэння: колькасны (абазначае цэлы лік, дробавы, зборны) або парадкавы.

4. Разрад паводле складу: просты, складаны або састаўны.

5. Марфалагічныя прыметы: род (калі ёсць), лік (калі ёсць), склон.

6. Да якога назоўніка дапасуецца (калі лічэбнік парадкавы).

7. Сінтаксічная роля.

Узоры выканання марфалагічнага разбору лічэбніка

Чатырнаццатага жніўня, чапляючыся крыллем за нізкія хмары, над самым Жыцькавам ляцелі ў вырай журавы.

У ВНУ

1. Чатырнаццатага (жніўня) — лічэбнік.

2. Пачатковая форма — чатырнаццаты.

3. Парадкавы.

4. Просты.

5. Ужыты ў мужчынскім родзе, адзіночным ліку, родным склоне.

6. Дапасуецца да назоўніка жніўня.

7. Уваходзіць у склад акалічнасці часу чатырнаццатага жніўня.

У школе

1. Чатырнаццатага (жніўня) — лічэбнік.

2. Пачатковая форма — чатырнаццаты.

3. Парадкавы.

4. Просты.

5. Ужыты ў мужчынскім родзе, адзіночным ліку, родным склоне.

6. Дапасуецца да назоўніка жніўня.

7. Уваходзіць у склад акалічнасці часу чатырнаццатага жніўня.

 

З таго часу прайшло семнаццаць год.

У ВНУ

1. Семнаццаць (год) — лічэбнік.

2. Пачатковая форма — семнаццаць.

3. Колькасны (уласнаколькасны).

4. Просты.

5. Ужыты ў назоўным склоне.

6. –

7. Уваходзіць у склад дзейніка семнаццаць год.

У школе

1. Семнаццаць (год) — лічэбнік.

2. Пачатковая форма — семнаццаць.

3. Колькасны (абазначае цэлы лік).

4. Просты.

5. Ужыты ў назоўным склоне.

6.—

7. Уваходзіць у склад дзейніка семнаццаць год.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?