Марфалагічны разбор мадальных слоў. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору мадальных слоў.
Парадак марфалагічнага разбору мадальных слоў
1. Часціна мовы.
2. Разрад паводле значэння: выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне; перадаюць няўпэўненасць, меркаванне, сумненне.
3. Разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы): невытворныя ці вытворныя — ад якой часціны мовы паходзяць.
4. Сінтаксічная функцыя.
Узоры выканання марфалагічнага разбору мадальных слоў
Мусіць, няма на свеце лепшай асалоды, чым тая, якую дорыць душы чалавека песенны перадвячэрні лес.
1. Мусіць — мадальнае слова.
2. Выражае няўпэўненасць, меркаванне.
3. Вытворнае, суадноснае з дзеясловам мусіць.
4. Выступае як пабочнае слова.
Канечне, вельмі добра ведаць мову суседзяў, але найперш трэба ведаць сваю.
1. Канечне — мадальнае слова.
2. Выражае упэўненасць, перакананне.
3. Вытворнае, суадноснае з прыслоўем.
4. Выступае як пабочнае слова.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


