Марфалагічны разбор. Марфалагічны разбор назоўніка. Марфалагічны разбор прыметніка. Марфалагічны разбор дзеяслова.
Марфалагічны разбор – гэта разбор слова як часціны мовы з уласцівымі яму марфалагічнымі прыметамі. Пры марфалагічным разборы самастойных часцін мовы неабходна пільнавацца строгага парадку: спачатку вызначаюць пастаянныя марфалагічня прыметы, якія не залежаць ад змен форм слова, а потым непастаянныя, якія абумоўліваюцца сінтаксічнай функцыяй формы слова ў сказе. Пастаяннымі прыметамі з’яўляюцца, напрыклад, скланенне і род назоўнікаў, трыванне і спражэнне дзеяслова, а непастаяннымі – род і склон прыметнікаў, лад, час, асоба, лік і род дзеяслова.
Разгледзім на прыкладах марфалагічны разбор назоўніка, прыметніка, дзеяслова.
Дзень – назоўнік; Пачатковая форма – дзень; агульны, неадушаўлёны, канкрэтны; мужчынскага роду, 2 скланення; ужыты ў адзіночным ліку, Назоўным склоне; выконвае функцыю дзейніка.
Стаяў (што?) дзень
Гракі – назоўнік; П.Ф. – грак; агульны, адушаўлёны, канкрэтны; мужчынскага роду, 2 скланення; ужыты ў множным ліку, Назоўным склоне; выконвае функцыю дзейніка.
Пераляталі (хто?) гракі
Ціхі (дзень) – прыметнік; П.Ф. – ціхі; якасны, поўны; дапасуецца да назоўніка дзень у адіночным ліку, мужчынскім родзе, Назоўным склоне; выконвае функцыю азначэння.
Дзень (які?) ціхі
Пустая (вёска) – прыметнік; П.Ф. – пусты; якасны, поўны; дапасуецца да назоўніка вёска ў адзіночным ліку, жаночым родзе, Назоўным склоне; уваходзіць у састаў выказніка.
Вёска (што рабіла?) была пустая
Стаяў – дзеяслоў; П.Ф. – стаяць; аснова цяперашняга часу ста-, аснова інфінітыву стая-; непераходны, незваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання, 2 спражэння, асабовы; ужыты ў абвесным ладзе, прошлым (простым) часе, адзіночным ліку, мужчынскім родзе; выконвае функцыю выказніка.
Дзень (што рабіў?) стаяў
Адправіліся – дзеяслоў; П.Ф. – адправіцца; аснова цяперашняга часу адправ- (цца), аснова інфінітыву адправі- (цца); непераходны, зваротны, незалежнага стану, закончанага трывання, 2 спражэння, асабовы; ужыты ў абвесным ладзе, прошлым (простым) часе, множным ліку; выконвае функцыю выказніка.
Меншыя (што зрабілі?) адправіліся
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!