Марфалагічны разбор. Марфалагічны разбор прыслоўя. Марфалагічны разбор прыназоўніка. Марфалагічны разбор злучніка.

Марфалагічны разбор можа быць поўны і частковы. Пры поўным разборы адзначаюцца ўсе марфалагічныя прыметы слова, пры частковым – толькі некаторыя з іх, напрыклад, род назоўнікаў, асоба дзеясловаў і г.д.

Пры марфалагічным разборы службовых часцін мовы асаблівую ўвагу трэба звярнуць на адрозненне прыназоўнікаў і злучнікаў ад падобных да іх па форме слоў іншых часцін мовы – прыслоўяў, займеннікаў, часціц і інш.

 

Разгледзім на прыкладах марфалагічны разбор прыслоўя, прыназоўніка і злучніка.


 

Недзе (крычалі) – прыслоўе; акалічнаснае (месца); утворана ад прыслоўя дзе + прыстаўка не-; выконвае функцыю акалічнасці месца.

Крычалі (дзе?) недзе

 

Мала (сустракаліся) – прыслоўе; азначальнае (колькаснае); утворана ад прыметніка малы + суфікс –а; выконвае функцыю акалічнасці меры і ступені.

Сустракаліся (колькі?) мала

 

На (беразе) – прыназоўнік; нязменны; невытворны; просты; выражае залежнасць назоўніка беразе ў Месным склоне ад галоўнага слова зроблены і служыць разам з канчаткам –е для сувязі гэтых слоў; выражае прасторавыя адносіны, абазначае месца.

 

Пра (жыццё) – прыназоўнік; нязменны; невытворны, просты; выражае залежнасць назоўніка жыццё ў Вінавальным склоне ад галоўнаго слова думаў і служаць разам з канчаткам –ё для сувязі гэтых слоў; выражае аб’ектныя адносіны, указвае на прадмет думкі.

 

А – злучнік; нязменны; невытворны; просты; адзіночны; злучальны (супраціўны); звязывае раўнапраўныя па сэнсу часткі складаназлучанага сказа з супраціўным значэннем; не з’яўляецца членам сказа.

 

І – злучнік; нязменны; невытворны, просты, адзіночны; злучальны (спалучальны); звязвае аднародныя выказнікі піць і браць; не з’яўляецца членам сказа.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры