Марфалагічны разбор назоўніка. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору назоўніка.
Парадак марфалагічнага разбору назоўніка
У ВНУ
1. Часціна мовы.
2. Пачатковая форма (пазоўны склон адзіночнага ліку).
3. Лексіка-граматычны разрад: а) агульны ці ўласны; б) адушаўлёны ці неадушаўлёны; в) канкрэтны ці абстрактны; г) зборны, рэчыўны ці адзінкавы.
4. Марфалагічныя прыметы: род, скланенне, лік, склон.
5. Сінтаксічная функцыя.
У школе
1. Часціна мовы.
2. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку).
3. Разрад паводле значэння і граматычных асаблівасцей: а) агульны ці ўласны; б) адушаўлёны ці неадушаўлёны.
4. Марфалагічныя прыметы: род, скланенне, лік, склон.
5. Сінтаксічная роля.
Узоры выканання марфалагічнага разбору назоўніка
Матчына сэрца гатова ўсім ахвяраваць дзеля любага дзіцяці свайго.
У ВНУ
1. (Дзеля) дзіцяці — назоўнік.
2. Пачатковая фор¬ма — дзіця.
3. Агульны, адушаўлёнЫ, канкрэтны.
4. Ніякага роду, рознаскланяльны; ужыты у адзіночным ліку, родным склоне.
5. Выконвае функцыю дапаўпення.
У школе
1. (Дзеля) дзіцяці — назоўнік.
2. Пачатковая форма — дзіця.
3. Агульны, адушаўлёны.
4. Ніякага роду, рознаскланяльны; ўжыты ў адзіночным ліку, родным склоне.
5. З’яўляецца дапаўненнем.
Юнак быў старшым піянерважатым школы.
У ВНУ
1. (Быў) піянерважатым — назоўнік.
2. Пачатковая фор¬ма — піянерважаты.
3. Агульны, адушаўлёны, канкрэтны.
4. Мужчынскага роду, ад’ектыўнага скланення; ужыты ў адзіночным ліку, творным склоне.
5. Выступае ў ролі іменнай часткі выказніка.
У школе
1. (Быў) піянерважатым — назоўнік.
2. Пачатковая форма — піянерважаты.
3. Агульны, адушаўлёны.
4. Мужчынскага роду, скланяецца як прыметнік; ужыты ў адзіночным ліку, творным склоне.
5. Уваходзіць у склад выказніка быў піянерважатым.
Валодзя быў апрануты ў добрае шэрае паліто.
У ВНУ
1. Паліто — назоўнік.
2. Пачатковая форма — паліто.
3. Агульны, неадушаўлёны, канкрэтны.
4. Ніякага роду, нескланяльны, тут мае форму адзіночнага ліку; ужыты ў вінавальным склоне.
5. Выконвас функцыю дапаўнення.
У школе
1. Паліто — назоўнік.
2. Пачатковая форма — паліто.
3. Агульны, неадушаўлёны.
4. Ніякага роду, нескланяльны, тут мае форму адзіночнага ліку; ужыты ў вінавальным склоне.
5. З’яўляецца дапаўненнем.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!
Вельми хораша. Карыстуюся сайтам зауседы.