Марфалагічны разбор прыназоўніка. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору прыназоўніка.
Парадак марфалагічнага разбору прыназоўніка
У ВНУ
1. Часціна мовы.
2. Разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы): невытворны або вытворны — ад якой часціны мовы паходзіць.
3. Разрад па структуры: просты, складаны, састаўны.
4. Тып выражаных адносін: прасторавыя, часавыя, аб’ектныя, азначальныя, прычынныя, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, сумеснасці.
5. 3 якім склонам залежнага назоўніка ўжыты ў сказе.
У школе
1. Часціна мовы.
2. Разрад паводле ўтварэння: невытворны або вытворны.
3. Разрад паводле складу: просты, складаны, састаўны.
4. 3 якім склонам ужыты.
Узоры выканання марфалагічнага разбору прыназоўніка
Над вёскаю стаяла празрыстае глыбокае неба.
У ВНУ
1. Над (вёскаю) — прыназоўнік.
2. Невытворны.
3. Просты.
4. Выражае прасторавыя адносіны.
5. Ужыты з творным склонам залежнага назоўніка.
У школе
1. Над (вёскаю) — прыназоўнік.
2. Невытворны.
3. Просты.
4. Ужыты з творным склонам назоўніка.
Сонца, ахутанае шэраю смугою, нясмела і ленавата ўставала з-за лесу.
У ВНУ
1. З-за (лесу) — прыназоўнік.
2. Невытворны.
3. Складаны.
4. Выражае прасторавыя адносіны.
5. Ужыты з родным склонам залежнага назоўніка.
У школе
1. З-за (лесу) — прыназоўнік.
2. Невытворны.
3. Складаны.
4. Ужыты з родным склонам назоўніка.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!