Марфалагічны разбор прыслоўя. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору прыслоўя.
Парадак марфалагічнага разбору прыслоўя
У ВНУ
1. Часціна мовы.
2. Разрад паводле значэння: азначальнае (якаснае, колькаснае) ці акалічнаснае (месца, часу, прычыны, мэты).
3. Ступень параўнання (калі ёсць: вышэйшая, найвышэйшая — простая ці складаная).
4. Форма ацэнкі і меры якасці (калі ёсць).
5. Спосаб утварэння (ад якой часціны мовы і з дапамогай якога сродку).
6. Сінтаксічная функцыя.
У школе
1. Часціна мовы.
2. Разрад паводле значэння: меры і ступені, спосабу дзеяння, месца, часу, прычыны, мэты.
3. Ступень параўнання (калі ёсць: вышэйшая ці найвышэйшая).
4. Сінтаксічная роля.
Узоры выканання марфалагічнага разбору прыслоўя
Убіраючы неба ў чырвань, зарыва палыхала ўсё шырэй і шырэй.
У ВНУ
1. (Палыхала) шырэй — прыслоўе.
2. Азначальнае (якаснае).
3. Мае простую форму вышэйшай ступені параўнання.
4. —
5. Форма ўтворана ад прыслоўя шырока з дапамогай суфікса -эй (суфікс –ок- пры гэтым выпадае).
6. Выконвае функцыю акалічнасці спосабу дзеяння.
У школе
1. (Палыхала) шырэй — прыслоўе.
2. Спосабу дзеяння.
3. Мае форму вышэйшай ступені параўнання.
4. З’яўляецца акалічнасцю.
Назаўтра была цудоўная сонечная раніца.
У ВНУ
1. Назаўтра (была цудоўная) — прыслоўе.
2. Акалічнаснае (часу).
3. —
4. —
5. Утворана ад прыслоўя заўтра пры дапамозе прыстаўкі на-.
6. Выконвае функцыю акалічнасці спосабу дзеяння.
У школе
1. Назаўтра (была цудоўная) — прыслоўе.
2. Са значэннем часу.
3. —
4. З’яўляецца акалічнасцю.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!



Дзякуй