Марфалагічны разбор выклічніка. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору выклічніка.
Парадак марфалагічнага разбору выклічніка
У ВНУ
1. Часціна мовы.
2. Разрад з улікам паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы): невытворны ці вытворны — ад якой часціны мовы паходзіць.
3. Разрад паводле значэння: эмацыянальны, волевыяўленчы ці моўнага этыкету (што выражае).
У школе
1. Часціна мовы.
2. Якія пачуцці і пабуджэнні выражае: радасць, захапленне, здзіўленне, гора, страх і інш.; заклік, зварот, загад, прывітанне, развітанне, падзяку і інш.
Узоры выканання марфалагічнага разбору выклічніка
О, каб я меў такія рукі, зямля, абняў бы я цябе.
У ВНУ
1. О — выклічнік.
2. Невытворны.
3. Эмацыянальны (выражае жаданне з адценнем жалю).
У школе
1. О — выклічнік.
2. Выражае жаданне з адценнем жалю.
Добры дзень, аснежныя прасторы, добры дзень, сталіца хараства!
У ВНУ
1. Добры дзень — выклічнік.
2. Вытворны (паходзіць ад спалучэння прыметніка добры і назоўніка дзень).
3. Са значэннем моўнага этыкету (выражае прывітанне).
У школе
1. Добры дзень — выклічнік.
2. Выражае прывітанне.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


