Нашы сябры

Марфалагічны разбор займенніка. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору займенніка.

Парадак марфалагічнага разбору займенніка

У ВНУ

1. Часціна мовы.

2. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку)

3. Лексіка-граматычны разрад (па суадносінах з іншымі часцінамі мовы): а) займеннік-назоўнік (абагульнена-прадметны); б) займеннік-прыметнік (абагульнена-якасны); в) займеннік-лічэбнік (абагульнена-колькасны).

4. Лексіка-семантычны разрад: асабовы (уласна-асабовы ці ўказальна-асабовы), зваротны, прыналежны, указальны, азначальны, пытальны, адносны, адмоўны, ня пэўны.

5. Марфалагічныя прыметы: а) для займеннікаў-назоўнікаў — склон (для асабовых — асоба, склон); б) для займеннікаў-прыметнікаў — род, лік, склон.

6. Да якога назоўніка дапасуецца (калі займеннік-прыметнік).

7. Сінтаксічная функцыя

У школе

1. Часціна мовы.

2. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку).

3. Разрад паводле значэння: асабовы, зваротны, прыналежны, указальны, азначалыіы, пытальны, адносны, адмоўны, неазначальны.

4. Марфалагічныя прыметы: асоба (для асабовых), род (калі ёсць), лік (калі ёсць), склон.

5. Да якога назоўніка дапасуецца (калі змяняецца як прыметнік).

6. Сінтаксічная роля.

Узоры выканання марфалагічнага разбору займенніка

Жыццё прыгожае не толькі гармоніяй колераў, гукаў і форм, яно прыгожае і гармоніяй рухаў, гармоніяй клопатаў.

У ВНУ

1. Яно — займеннік.

2. Пачатковая форма — яно.

3. Займеннік-назоўнік.

4. Асабовы (асабова-ўказальны).

5. 3-й асобы; ужыты ў ніякім родзе, адзіночным ліку, назоўным склоне.

6.—

7. Выконвае функцыю дзейніка.

У школе

1. Яно — займеннік.

2. Пачатковая форма — яно.

3. Асабовы.

4. 3-й асобы; ужыты ў ніякім родзе, адзіночным ліку, назоўным склоне.

5.—

6. З’яўляецца дзейнікам.

 

Белыя бярозкі беларускія міла так аздобілі наш край.

У ВНУ

1. Наш (край) — займеннік.

2. Пачатковая форма — наш.

3. Займеннік-прыметнік

4. Прыналежны.

5. Ужыты у мужчынскім родзе, адзіночным ліку, вінавальным склоне.

6. Дапасуецца да назоўніка край.

7. Выконвае функцыю азначэння.

У школе

1. Наш (край) — займеннік.

2. Пачатковая форма — наш.

3. Прыналежны.

4. Ужыты ў мужчынскім родзе, адзіночным ліку, вінавальным склоне.

5. Дапасуецца да назоўніка край.

6. З’яўляецца азначэннем.

 

Прытаіўся дзед у хмызняку і асцярожна ўзіраецца перад сабою.

У ВНУ

1. Сабою — займеннік.

2. Пачатковая форма — сябе.

3. Займеннік-назоўнік.

4. Зваротны.

5. Ужыты ў творным склоне.

6.—

7. Выконвае функцыю дапаўнення.

У школе

1. Сабою — займеннік.

2. Пачатковая форма — сябе.

3. Зваротны.

4. Ужыты ў творным склоне.

5.—

6. З’яўляецца дапаўненнем.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?