Марфалагічны разбор злучніка. Парадак і прыклады марфалагічнага разбору злучніка.
Парадак марфалагічнага разбору злучніка
У ВНУ
1. Часціна мовы.
2. Разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы): невытворны ці вытворны — ад якой часціны мовы паходзіць.
3. Разрад з улікам структуры: просты ці састаўны.
4. Разрад паводле спосабу ўжывання: адзіночны, паўторны ці парны.
5. Разрад паводле функцыянальнага значэння: злучальны ці падпарадкавальны (тып з улікам выражаных адносін).
6. Якія сінтаксічныя адзінкі звязвае (члены сказа, часткі складанага сказа, самастойныя сказы).
У школе
1. Часціна мовы.
2. Разрад паводле складу: просты ці састаўны.
3. Разрад паводле спосабу ўжывання: адзіночны, паўторны ці парны.
4. Разрад паводле значэння: злучальны ці падпарадкавальны.
Узоры выканання марфалагічнага разбору злучніка
Свяціла сонца, звінелі недзе нябачныя птушкі — дзень быў цёплы і ясны.
У ВНУ
1. І — злучнік.
2. Невытворны.
3. Просты.
4. Адзіночны.
5. Злучальны (спалучальны).
6. Звязвае аднародныя члены сказа.
У Школе
1. І — злучнік.
2. Просты.
3. Адзіночны.
4. Злучальны (спалучальны).
Адразу ўсюды ўсе пазнаюць, што ты савецкі чалавек.
У ВНУ
1. Што — злучнік.
2. Вытворны (паходзіць ад займенніка што).
3. Просты.
4. Адзіночны.
5. Падпарадкавальны (тлумачальны).
6. Звязвае часткі складаназалежнага сказа.
У школе
1. Што — злучнік.
2. Просты.
3. Адзіночны.
4. Падпарадкавальны (тлумачальны).
Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур’ёзных адносін да яе з маладых гадоў.
У ВНУ
1. Для таго каб — злучнік.
2. Вытворны (паходзіць ад спалучэння прыназоўніка для, займенніка таго і простага злучніка каб).
3. Састаўны.
4. Адзіночны.
5. Падпарадкавальны (мэтавы).
6. Звязвае часткі складанага сказа.
У школе
1. Для таго каб — злучнік.
2. Састаўны.
3. Адзіночны.
4. Падпарадкавальны (мэтавы).
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


