Марфемны разбор. Марфемны разбор дзеяслова. Марфемны разбор прыслоўя.

Марфемны разбор цесна звязаны са словаўтваральным. У некаторых выпадках марфемны склад слова можна дакладна вызначыць, выкарыстоўваючы элементы словаўтваральнага разбору.

Марфемны разбор можа быць поўны, калі ў слове выяўляюцца і характарызуюцца ўсе марфемы, і частковы, калі выдзяляецца і аналізуецца толькі пэўны тып марфем (прыстўкі, суфіксы і інш.)

 

Разгледзім марфемны разбор дзяслова і прыслоўя.


 

Насыцілася – дзеяслоў; змяняецца па часах, ліках, родах (насыціцца, насыціліся, насыціўся); канчатак –а- паказвае на адзіночны лік, жаночы род, прошлы час; аснова насыці-…-ся вытворная; корань –сыц- (сыты, сытны (т//ц)); прыстаўка на- і суф. –і- словаўтвар.; суфікс –л- формаўтваральны (прошлы час); постфікс –ся формаўтваральны (зваротнасць).

 

Пераляталі – дзеяслоў; змяняецца па часах, ліках, родах (пераляцяць, пералятаў, пералятала); канчатак –і паказвае на множны лік, прошлы час; аснова пералята- вытворная; корань –лят- (лятаць, лётчык (ё//я)); прыстаўка пера- і суфікс –а- словаўтваральны; суфікс –л- формаўтваральны (прошлы час).

 

Сляпіліся – дзеяслоў; змяняецца па часах, ліках, родах (сляпяцца, сляпіўся, сляпілася); канчатак –і- паказвае на множны лік, прошлы час; аснова сляпі-…-ся вытворная; корань сляп- (сляпы, аслеплы (е//я)); суфікс –і- словаўтваральны; суфікс –л- формаўтваральны (прошлы час); постфікс –ся формаўтваральны (зваротнасць).

 

Навідавоку – прыслоўе; нязменнае слова; аснова навідавоку вытворная; корань –від- і –вок- (відаць, вочы (ч//к), відавочны); прыстаўка на- і суфікс –у словаўтваральны; інтэрфікс –а- словаўтваральны (складаныя словы).

 

Няёмка – прыслоўе; нязменнае слова; аснова няёмка вытворная; корань –ём- (ёмкасць, няёмкі); прыстаўка ня- , суф. –к- і суф. –а словаўтваральныя.

 

Далей – прыслоўе; нязменнае слова; аснова дал- невытворная; корань дал- (далеч, делекавата); суфікс –ей формаўтваральны (простая форма вышэйшай ступені).

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры