Марфемны разбор. Марфемны разбор назоўніка. Марфемны разбор прыметніка.

Марфемны разбор прадугледжвае вызначэнне марфемнай будовы слова, гэта значыць выдзяленне ў ім жывых для сучасная мовы марфем (састаў слова) і ўстанаўленне іх функцый. Марфемы ў слове выдзяляюцца шляхам падбору і параўнання аднакарэнных і аднаструктурных слоў.

Пры марфемным разборы неабходна ўлічваць, да якой часціны мовы адносіцца слова, зменнае яно ці нязменнае. Словы службовых часцін мовы, за выключэннем вытворных, суадносных з паўназначнымі, і выклічнікі на марфемы не падзяляюцца. У нязменных словах (інфінітыў, дзеепрыслоўе, прыслоўе) няма канчатка.

Разгледзім марфемны разбор назоўніка і прыметніка.


 

Агародніны – назоўнік; змяняецца по склонах (агародніна, агароднінай); канчатак –ы паказвае на жаночы род, адзіночны лік, Родны склон; аснова агароднін- вытворная; корань агарод- (агароднік, агароднічаць); суфіксы –н- і –ін- словаўтваральныя.

 

(Ад) гультайства – назоўнік; змяняецца па склонах (гультайствам, гультайству); канчатак –а паказвае на ніякі род, адзіночны лік, Родны склон; аснова гультайств- вытворная; корань гультай- (гультайка, гультайскі); суфікс –ств- словаўтваральны.

 

(На) масток – назоўнік; змяняецца па склонах і ліках (мастком, масткі); нулявы канчатак паказв. на мужчынскі род, адзіночны лік, Вінавальны склон; аснова масток- вытворная; корань маст- (мост, масціць (о//а)); суфікс –ок- словаўтваральны.

 

Вераснёвы (дзень) – прыметнік; змяняецца па родах, ліках, склонах (вераснёвая, вераснёвыя, вераснёвым); канчатак –ы паказ. на адзіночны лік., мужчынскі род, Назоўны склон; аснова вераснёв- вытворная; корань верасн- (верасень, верас (гістарычн.)); суфікс –ёв- словаўтваральны.

 

Спакойная (плынь) — прыметнік; змяняецца па родах, ліках, склонах (спакойны, спакойныя, спакойнай); канчатак –ая паказвае на адзіночны лік, жаночы род, Назоўны склон; аснова спакойн- вытворная; корань –пакой- (пакой, супакоіцца); прыстаўка с- і суфікс –н- словаўтваральны.

 

Спрытныя (маляўкі) – прыметнік; змяняецца па склонах (спрытных, спрытным); канчатак –ыя паказ. на множны лік, Назаўны склон; аснова спрытн- вытворная; корань спрыт- (спрыт, спрытнасць); суфікс –н- словаўтваральны.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры