Нашы сябры

Марфемны разбор. Парадак і прыклады марфемнага разбору.

Парадак марфемнага разбору слова

У ВНУ

1. Часціна мовы.

2. Зменнае слова ці нязменнае; як змяняецца.

3. Канчатак (у тым ліку нулявы). Граматычныя значэнні канчатка.

4. Аснова. Тып асновы (вытворная ці невытворная).

5. Корань (падабраць некалькі роднасных слоў). Магчымыя варыянты кораня.

6. Афіксы (падабраць некалькі аднаструктурных слоў, г. зн. з тымі ж афіксамі): а) суфікс; б) прыстаўка; в) постфікс; г) інтэрфікс. Функцыя афіксаў у слове (словаўтваральны ці формаўтваральны — з указаннем канкрэтных граматычных форм).

7. Графічнае абазначэнне марфемнай будовы слова.

У школе

1. Часціна мовы.

2. Зменнае слова ці нязменнае.

3. Канчатак (у тым ліку нулявы). Значэнні канчатка.

4. Аснова. Тып асновы (вытворная ці невытворная).

5. Корань (падабраць два-тры роднасныя словы).

6. Значымыя часткі (падабраць адно-два словы з тымі ж значымымі часткамі): а) суфікс; б) прыстаўка;

7. Графічнае абазначэнне марфемнага складу слова.

Узоры выканання марфемнага разбору слова

На тым баку бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю.

У ВНУ

1. Бярэзнік— назоўнік.

2. Змяняецца па склонах і ліках (бярэзнік-у. бярэзнік-амі і г. д.).

3. Канчатак пулявы, паказвае па мужчынскі род, назоўны склон, адзіночны лік.

4. Аснова бярэзнік-, вытворная.

5. Корань бярэз’-; роднасныя словы: бяроза, бярозавы, бярэзіна. Варыянты кораня: бяроз- (бярозы), бяроз’- (бярозе), бярос- (бярозка).

6. Суфікс -нік; словаўтваральны, служыць для ўтварэння назоўніка. Словы з гэтым суфіксам: хвойнік, ракітнік, асіннік.

7. Графічны разбор:

У школе

1. Бярэзнік — назоўнік.

2. Зменнае слова.

3. Канчатак нулявы, паказвае па мужчынскі род, назоўны склон, адзіночны лік.

4. Аснова бярэзнік-, вытворная.

5. Корань бярэз’-; роднасныя словы: бяроза, бярозавы, бярэзіна.

6. Суфікс -нік; служыць для ўтварэння назоўніка. Словы з гэтым суфіксам: хвойнік, ракітнік, асіннік.

7. Графічнае абазначэнне марфемнага складу:

 

Над духмянымі кветкамі клапатліва гудуць працавітыя пчолы.

У ВНУ

1. Клапатліва — прыслоўе.

2. Нязменнае слова.

3. —

4. Аснова клапатліва, вытворная.

5. Корань клапат-; роднасныя словы: клапатлівы, клопат. Варыянты кораня: клопат- (клопату, клопатам), клопац’- (у клопаце), клапац- (клапаціцца).

6. Суфікс -а; словаўтваральны, служыць для ўтварэння прыслоўя. Суфікс -лів-; словаўтваральны, служыць для ўтварэння прыметніка. Словы з гэтымі суфіксамі: сарамліва, сіратліва, зайздросліва.

7. Графічны разбор:

У школе

1. Клапатліва — прыслоўе.

2. Нязменнае слова.

3. —

4. Аснова клапатліва, вытворная.

5. Корань клапат-; роднасныя словы: клапатлівы, клопат.

6. Суфікс -а; служыць для ўтварэння прыслоўя. Суфікс -лів-; служыць для ўтварэння прыметніка. Словы з гэтымі суфіксамі: сарамліва, сіратліва, зайздросліва.

7. Графічнае абазначэнне марфемнага складу:

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?