Памятка для вучняў. Запазычаныя і іншамоўныя словы.

Прыметы запазычаных і іншамоўных слоў

1. Наяўнасць у слове літары Ф.

Прыклады: фарба, шафа, фасоля, Фёдар.

 

2. Пачатковая літара Э, О і непрыставачнае А.

Прыклады: эра, Эма, опера, атака.

 

3. Спалучэнне ГЕ, КЕ, ХЕ ў корані.

Прыклады: агент, схема, Яўген.

 

4. Спалучэнні БЮ, ВЮ, КЮ, МЮ, ЛЮ, ФЮ ў корані.

Прыклады: бюро, рэвю, кювет, капюшон.

 

5. Спалучэнні двух галосных у корані.

Прыклады: аул, ідэал, дуэт, гуаш.

 

6. Цвёрдасць зычных Д і Т у спалучэннях ДЭ, ТЭ, ДЫ, ТЫ.

Прыклады: дэтэктыў, дыван, дысцыпліна, медыцына, Адэса, тыгр.

 

7. Прыстаўкі А-, АНТ(Ы)-, АРХІ-, КОНТР-, РЭ-, ДЭ-, ДЫС-, АМФІ-.

Прыклады: амфітэатр, антыцыклон.

 

8. Суфіксы –ІЗМ- (-ЫЗМ-), -ІСТ- (-ЫСТ-), -ІР- (-ЫР-) і інш.

Прыклады: арганізм, капіраваць.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры