Нашы сябры

Прыклады словаўтваральнага разбору слоў


пакрыта — дзеепрыметнік, утвораны ад дзеяслова пакрыць, утваральная аснова пакры-, словаўтваральны сродак суфікс -т-, спосаб словаўтварэння суфіксальны, графічны запіс: пакрыта ← пакрыць

 

вучыцца — зваротны дзеяслоў, утвораны ад дзеяслова вучыць, утваральная аснова вучы(ць), словаўтваральны сродак постфікс -ца, спосаб словаўтварэння постфіксальны, графічны запіс: вучыцца ← вучыць

 

ўтрымаецца — зваротны дзеяслоў, утвораны ад дзеяслова ўтрымае, утваральная аснова ўтрымаj(э), словаўтваральны сродак постфікс -цца, спосаб словаўтварэння постфіксальны, графічны запіс: ўтрымаецца ← ўтрымае

 

дапамога — назоўнік, утвораны ад дзеяслова дапамагаць, утваральная аснова дапамаг(а)-, словаўтваральны сродак нулявы суфікс, спосаб словаўтварэння нульсуфіксальны, графічны запіс: дапамога ← дапамагаць

 

стрэлачнікам — назоўнік, утвораны ад назоўніка стрэлка, утваральная аснова стрэлк-, словаўтваральны сродак суфікс -нік-, спосаб словаўтварэння суфіксальны, графічны запіс: стрэлачнікам ← стрэлка

 

заробак — назоўнік, утвораны ад дзеяслова зарабіць, утваральная аснова зараб(і)-, словаўтваральны сродак суфікс -ак-, спосаб словаўтварэння суфіксальны, графічны запіс: заробак ← зарабіць

 

прыкметна — прыслоўе, утворана ад прыметніка прыкметны, утваральная аснова прыкметн-, словаўтваральны сродак суфікс -а-, спосаб словаўтварэння суфіксальны, графічны запіс: прыкметна ← прыкметны

 

несучы — дзеепрыслоўе, утворана ад дзеяслова несці, утваральная аснова нес-, словаўтваральны сродак суфікс -учы-, спосаб словаўтварэння суфіксальны, графічны запіс: несучы ← несці

 

чарнільніцы — назоўнік, утвораны ад назоўніка чарніла, утваральная аснова чарніл-, словаўтваральны сродак суфікс -ніц-, спосаб словаўтварэння суфіксальны, графічны запіс: чарнільніцы ← чарніла

 

местачковую — прыметнік, утвораны ад назоўніка мястэчка, утваральная аснова мястэчк-, словаўтваральны сродак суфікс -ов-, спосаб словаўтварэння суфіксальны, графічны запіс: местачковую ← мястэчка.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?