Разбор фразеалагізмаў. Парадак і прыклады разбору фразеалагізмаў.
Парадак разбору фразеалагізмаў
У ВНУ
1. Значэнне фразеалагізма.
2. Пачатковая форма (калі граматычна галоўнае слова зменнае).
3. Тып фразеалагізма:
а) паводле семантычнай злітнасці кампанентаў (зрашчэнне, адзінства, спалучэнне);
б) паводле структуры (словазлучэнне, спалучэнне, сказ);
в) паводле суадноснасці з часцінамі мовы (назоўнікавы, прыметнікавы, дзеяслоўны, прыслоўны);
г) паводле паходжання (спрадвечна беларускі, запазычаны);
д) паводле стылістычнай прыналежнасці (міжстылявы, гутарковы, кніжны).
4. Сінтаксічная функцыя.
У школе
1 Значэнне фразеалагізма.
2. Сінтаксічная роля.
Узоры выканання разбору фразеалагізмаў
Цяжка заўважыць змены, калі яны адбываюцца на вачах.
У ВНУ
1. На вачах — увачавідкі, хутка.
2. Пачатковая форма — на вачах.
3. Фразеалагічнае адзінства, паводле структуры — спалучэнне, фразеалагізм прыслоўны, спрадвечна беларускі, міжстылявы.
4. Выконвае функцыю акалічнасці спосабу дзеяння.
У школе
1. На вачах — увачавідкі, хутка.
2. З’яўляецца акалічнасцю.
Вясна ўсё больш бралася ў сілу.
У ВНУ
1. Бралася ў сілу — усталёўвалася.
2. Пачатковая форма — брацца ў сілу.
3. Фразеалагічнае спалучэнне, паводле структуры — словазлучэнне, фразеалагізм дзеяслоўны, спрадвечна беларускі, міжстылявы.
4. Выконвае функцыю выказніка.
У школе
1. Бралася ў сілу – усталёўвалася.
2. З’яўляецца выказнікам.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!


