Род назоўнікаў. Цяжкасці перакладу. Словазлучэнні. Скланенне словазлучэнняў.
Некаторыя назоўнікі у беларускай мове, у адрозненні ад рускай, маюць іншы род, што часта выклікае пэўныя цяжкасці. Далей прыведзены прыклады, на якія трэба звярнуць увагу. Яны часцей усяго сустракаюцца ў дамашніх работах, кантрольных заданнях, дыктантах і г.д.
Перакласці словазлучэнні на беларускую мову, вызначыць род назоўнікаў. Запісаць словазлучэнні ў родным, давальным i месным склонах.
Стройный тополь (мужской род) — стройная таполя (жаночы род)
Р. стройнай таполі, Д. стройнай таполі, М. аб стройнай таполі
Старинная запись (женский род) — старажытны запіс (мужчынскі род)
Р. старажытнага запісу, Д. старажытнаму запісу, М. аб старажытным запісе
Новая шинель (женский род) — новы шынель (мужчынскі род)
Р. новага шыняля, Д. новаму шынялю, М. аб новым шынялі
Спелое яблоко (средний род) — саспелы яблык (мужчынскі род)
Р. саспелага яблыка, Д. саспеламу яблыку, М. аб саспелым яблыку
Едкая гарь (женский род) — з’едлівы гар (мужчынскі род)
Р. з’едлівага гару, Д. з’едліваму гару, М. аб з’едлівым гары
Старый комод (мужской род) — старая камода (жаночы род)
Р. старой камоды, Д. старой камодзе, М. аб старой камодзе
Широкая дверь (женский род) — шырокія дзверы (множны лік)
Р. шырокіх дзвярэй, Д. шырокім дзвярам, М. аб шырокіх дзвярах
Мелкая крупа (женский род) — дробныя крупы (множны лік)
Р. дробных круп, Д. дробным крупам, М. аб дробных крупах
Неполная опись (женский род) — няпоўны вопіс (мужчынскі род)
Р. няпоўнага вопісу, Д. няпоўнаму вопісу, М. аб няпоўным вопісе
Белая черемуха (женский род) — белая чаромха (жаночы род)
Р. белай чаромхі, Д. белай чаромсе, М. аб белай чаромсе
Настенная живопись (женский род) — насценны жывапіс (мужчынскі род)
Р. насценнага жывапісу, Д. насценнаму жывапісу, М. аб насценным жывапісе
Нестерпимая боль (женский род) — нясцерпны боль (мужчынскі род)
Р. нясцерпнага боля Д. нясцерпнаму болю М. аб нясцерпным болі
Синие чернила (множественное число) — сінія чарнілы (множны лік)
Р. сініх чарнілаў Д. сінім чарнілам М. аб сініх чарнілах
Красивая шаль (женский род) — прыгожая шаль (жаночы род)
Р. прыгожай шалі Д. прыгожай шалі М. аб прыгожай шалі
Горькая полынь (женский род) — горкі палын (мужчынскі род)
Р. горкага палыну Д. горкаму палыну М. аб горкім палыне
Трудовая мозоль (женский род) — працоўны мазоль (мужчынскі род)
Р. працоўнага мазаля Д. працоўнаму мазолю М. аб працоўным мазалі
Бронзовая медаль (женский род) — бронзавы медаль (мужчынскі род)
Р. бронзавага медалю Д. бронзаваму медалю М. аб бронзавым медалі
Песчаная насыпь (женский род) — пяшчаны насып (мужчынскі род)
Р. пяшчанага насыпа Д. пяшчанаму насыпу М. аб пяшчаным насыпе
Неразборчивая подпись (женский род) — неразборлівы подпіс (мужчынскі род)
Р. неразборлівага подпісу Д. неразборліваму подпісу М. аб неразборлівым подпісе
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!
Синие чернила (множественное число) — сінія чарнілы (множны лік) памылка
у бел мове слова чарніла мае толькі адзіночны лік